Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская Рада культуры абвясьціла тыдзень салідарнасьці з мастачкай, якая мае невылечную хваробу


Ніна Маргаева
Ніна Маргаева

Беларуская Рады культуры ініцыявала збор дапамогі цяжка хворай беларускай мастачцы Ніне Маргаевай, якая цяпер вымушана жыве ў эміграцыі ў Польшчы.

Ніна Маргаева — мастак-пэдагог зь Беларусі. 2 гады таму яна з 12-гадовым сынам Міронам была вымушаная выехаць зь Беларусі ў Польшчу, дзе атрымала статус дадатковай абароны.

У студзені 2023 году ў Варшаве ў Ніны Маргаевай дыягнаставалі бакавы аміятрафічны склероз. На цяперашні момант гэтая хвароба зьяўляецца невылечнай.

«На жаль, хвароба хутка прагрэсуе, таму я вымушаная зьвярнуцца да Вас па дапамогу. Цяпер я здымаю кватэру, утрымліваю сына і пакрываю ўсе выдаткі на лячэньне. Мой фізычны стан значна пагоршыўся (не магу рухацца без падтрымкі, рукі амаль не працуюць, худнею), і мне патрэбная дапамога апекуна, якому таксама трэба плаціць», — апісала сытуацыю сама Ніна Маргаева ў паведамленьні пра збор грошай для яе, які запусьціў польскі Фонд дапамогі дзецям і хворым людзям «Кавалачак неба».

Беларуская Рада культуры 30 верасьня вырашыла правесьці акцыю Тыдзень салідарнасьці з мастачкай Нінай Маргаевай: у рамках акцыі Рада паабяцала перадаць усе данаты, якія паступяць ёй цягам гэтага тыдня, мастачцы Ніне Маргаевай. Акрамя гэтага, Рада паабяцала шукаць дадатковыя магчымасьці для дапамогі мастачцы.

  • Варта памятаць пра небясьпеку любых данатаў за мяжу для грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ўнутры краіны. Вядома пра шматлікія выпадкі затрыманьняў і крымінальнага перасьледу беларусаў за данаты ў розныя фонды салідарнасьці і іншыя арганізацыі і ініцыятывы прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі», а таксама за дапамогу палітвязьням і пацярпелым ад рэпрэсіяў.
  • У BySol раяць пры пераводах выконваць два правілы: карыстацца VPN і пераводзіць грошы з карты банка, зарэгістраванага не на тэрыторыі Беларусі і Расеі. Калі карты замежнага банка ў вас няма, лепш папрасіць перавесьці грошы таго, хто такую мае, але не рызыкаваць і не рабіць ахвяраваньні зь беларускай карты.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG