Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета ў Беларусі за восем месяцаў звольнілі на 48 тысяч больш работнікаў, чым нанялі на працу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За студзень — жнівень 2024 году ў Беларусі звольнілі на 11,07% работнікаў больш, чым нанялі — 481 500 супраць 433 500, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Згодна са зьвесткамі Белстату, за гэты пэрыяд звальнялі работнікаў больш, чым наймалі на працу, у наступных сфэрах:

  • апрацоўчай прамысловасьці (звольнілі на 3,8% больш, чым нанялі — 85 175 супраць 82 059),
  • транспарту (звольнілі на 19,19% больш, чым нанялі),
  • апэрацыяў зь нерухомасьцю (на 9,79%),
  • дзяржаўнага кіраваньня (на 6,97%),
  • аховы здароўя (на 34,81%),
  • адукацыі (на 33,19%),
  • фінансавай і страхавой дзейнасьці (на 5,45%),
  • сельскай і рыбнай гаспадаркі (на 6,76%).

Больш наймалі, чым звальнялі за гэты пэрыяд у галінах горназдабыўной прамысловасьці (прынялі на працу на 29,24% больш работнікаў, чым звольнілі), інфармацыі й сувязі (на 3,86% больш), будаўніцтва (на 1,96%).

Звольненых работнікаў больш, чым нанятых на працу, ува ўсіх вобласьцях Беларусі, а таксама ў Менску.

У беларускай эканоміцы ў жніўні 2024 году былі занятыя 4 мільёны 118,5 тысяч чалавек — на 0,09% больш, чым у ліпені (4 млн 114,9 тысяч чалавек). У студзені 2024 году ў эканоміцы Беларусі былі занятыя 4 млн 129,1 тысяч чалавек.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG