Агароджу ставяць супрацоўнікі ДСПМК з Заслаўя. Чалавек, які паводзіць сябе як іхны кіраўнік, кажа, што ведае пра Курапаты. Агароджа, як на ягоны густ, выглядае эстэтычна, і можа абараніць мэмарыял ад вандалаў. Ці завершаць работы за сёньня, ён ня ведае.