Як сказала Свабодзе сакратарка Менскага райвыканкаму, намесьніца старшыні Ірына Ціхонка і начальнік аддзелу ідэалёгіі, культуры, спорту і працы з моладзьзю Сяргей Шаблыка выехалі ў Курапаты.
Раней стала вядома, што гэтаму папярэднічала «вялікая нарада» з удзелам усяго кіраўніцтва.
Ад раніцы 4 красавіка ва ўрочышчы Курапаты, якое адносіцца да ведама Менскага райвыканкаму, пачаўся масавы знос крыжоў. Іх на месцы сталінскіх рэпрэсій цягам трох дзясяткаў гадоў устанаўлівалі грамадзкія актывісты.