Хто і каго перамагае ў Курапатах? Як месца расстрэлаў уплывае на лёс ягоных абаронцаў? Абмяркоўваюць каардынатарка ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька, сустаршыня Руху салідарнасьці «Разам» Алена Талстая і грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч.
У Міністэрстве лясной гаспадаркі заяўляюць, што Бараўлянскі спэцлясгас гатовы вярнуць уласьніку дэмантаваныя ў Курапатах крыжы, калі будуць прадстаўленыя дакумэнты, якія сьведчаць аб праве ўласнасьці на іх. Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказала прэсавы сакратар Мінлясгасу Анастасія Дакучаева.
Лукашэнку просяць вярнуць 70 зьнесеных крыжоў ва ўрочышча і адкрыць архівы часоў сталінскіх рэпрэсіяў.
Прынамсі трох чалавек пакаралі арыштам на 13–15 сутак, яшчэ дваіх — буйнымі штрафамі.
Якая роля жанчынаў у Курапатах? Абмяркоўваюць каардынатарка ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька, сустаршыня Руху салідарнасьці «Разам» Алена Талстая і грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч.
«Калі казаць пра сутнасьць выступу намесьніка міністра, то ён быў у тым жа рэчышчы, якое акрэсьліў спадар Варанецкі».
У Курапатах 4 красавіка зьнесьлі 70 крыжоў. Пра гэта распарадзіўся Аляксандар Лукашэнка. Свабода спытала вядомых людзей, як яны ставяцца да зносу крыжоў у Курапатах.
Добраўпарадкаваньне мэмарыялаў, месцаў масавага пахаваньня адносіцца да кампэтэнцыі мясцовых выканаўчых органаў. Знос крыжоў лічаць якраз такім выпадкам.
8 красавіка ў Менску адбыліся суды над абаронцамі Курапатаў Паўлам Севярынцам, Нінай Багінскай і Вольгай Мікалайчык. Таксама пачаўся працэс над актывістам Максімам Вінярскім. Пакуль невядома, якая сытуацыя з затрыманым учора Міколам Статкевічам.
Намесьнік кіраўніка сынадальнага Аддзелу па ўзаемаадносінах Расейскай праваслаўнай царквы з грамадзтвам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзэ пракамэнтаваў знос крыжоў у Курапатах.
4 сакавіка рабочыя на загад улады зьнесьлі ў Курапатах 70 крыжоў. У гэты дзень на тэрыторыі мэмарыялу затрымалі 15 чалавек. Прадстаўнікі розных канфэсій і грамадзтва рэзка асудзілі такія дзеяньні ўлады. Глядзім, што наконт гэтага сказалі афіцыйныя прадстаўнікі ўлады.
Сьвятар заўважыў, што празь некалі дзён з моманту зносу крыжоў у Курапатах сьціхлі першыя эмоцыі, але засталіся пытаньні і «пачуцьцё глыбокага непаразуменьня».
Першы пратакол за тое, што нібыта перашкаджаў будаўнікам у Курапатах, крычаў, хапаў іх за рукі, не рэагаваў на заўвагі. Другі пратакол — што не падпарадкаваўся патрабаваньням міліцыянта Ўдодава «прасьледаваць у службовы аўтамабіль».
«Вы для мяне ніхто. Я не прызнаю гэты суд, — заявіла яна. — Не лічу гэты суд справядлівым. Я Канстытуцыі не парышаю. Суд стукае малатком, больш за 5 разоў запар».
У сувязі са зносам 70 крыжоў у Курапатах Зьміцер Дашкевіч напісаў заяву ў Генэральную пракуратуру Беларусі. Гэтыя крыжы цягам мінулага году Дашкевіч ставіў разам са сваімі сябрамі.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў і кандыдат гістарычных навук пракамэнтаваў тэлеканалу RTVI знос крыжоў у Курапатах.
Сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца будуць судзіць у панядзелак у судзе Менскага раёну. Пра гэта паведаміла жонка палітыка, заклікаўшы людзей прыйсьці ў суд падтрымаць Паўла.
Каля 50 чалавек маліліся ва ўрочышчы Курапаты а 19-й гадзіне 7 красавіка. Праводзіў набажэнства пратэстанцкі сьвятар Антоній Бокун.
Каля дзьвюх соцень чалавек сабраліся ля менскага Сьвята-Духавага катэдральнага сабору на заклік Міколы Статкевіча. Самога палітыка затрымалі да пачатку акцыі з абвінавачаньнем: “Вы заклікалі памаліцца!” (паведаміла жонка Мікалая Статкевіча).
Каля 14:00 у мэмарыяле Курапаты прайшла калектыўная малітва, у якой узялі ўдзел блізу 150 чалавек. Некаторыя ўдзельнікі прыехалі туды з малітвы ў цэнтры Менску, якая прайшла апоўдні перад Сьвята-Духавым саборам.
Мікола Статкевіч заклікаў вернікаў на малітву за Курапаты 7 красавіка, а 12-й гадзіне ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору. Сабраліся каля дзьвюх сотняў чалавек, самаго Статкевіча затрымалі да пачатку малебну. Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне.
Пазьняк — старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ і аўтар артыкулу «Курапаты — дарога сьмерці» 1988 году, празь які большасьць беларусаў даведалася пра масавыя расстрэлы і пахаваньні ў Курапатах.
Малебны ладзілі ў сувязі са зносам крыжоў у Курапатах. У дзень зносу ў самім мэмарыяле прайшоў крыжовы шлях і малебен, на наступны дзень за курапацкія крыжы маліліся ў Друі.
Зранку 7 красавіка працаўнікі арганізацыі «Заслаўебудіндустрыя», якія ўсталёўваюць агароджу вакол Курапатаў, на аб'екце не працуюць. Вакол Курапатаў ня бачна і будаўнічай тэхнікі.
Чалавек не баіцца быць у Курапатах. Чаго баяцца Чалавеку: беззаконьня, зьняволеньня, пазбаўленьня працы, амапаўцаў? Чалавек можа баяцца толькі аднаго, перастаць быць Чалавекам.
Настаяцель храма-помніка Ўсіх Сьвятых протаярэй Фёдар Поўны, якога часам называюць духоўнікам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, адказаў на пытаньне «Нашай Нівы» наконт сытуацыі ў Курапатах.
Ад раніцы суботы ў Курапаты ішлі людзі, многія дзеля таго, каб памаліцца ня толькі за расстраляных у часы рэпрэсій, але і за тых будаўнікоў, якія пазаўчора выконвалі загады аб зносе часткі курапацкіх крыжоў.
Праваабаронца і ўдзельніца панк-гурту Pussy Riot Марыя Алёхіна назвала Курапаты месцам, зь якога пачалося падзеньне камунізму, і заклікала ўсіх, хто пачуе яе зварот, зьвярнуць увагу на сытуацыю і спыніць зьнішчэньне мэмарыялу.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч. Ён разважае, як падзеі ў Курапатах зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі, тлумачыць, як улады імкнуцца дасягнуць поўнай пасіўнасьці і абыякавасьці грамадзтва.
Мікалайчык пасьпела пазваніць і сказаць, што яе затрымліваюць у Курапатах, адбіраюць тэлефон.
У касьцёле ў Друі на заклік мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча адбываецца Крыжовы шлях перапрашэньня за ўсе зьнявагі крыжа на беларускай зямлі. На пачатку імшы сьвятар Сяргей Сурыновіч зачытаў зварот мітрапаліта Кандрусевіча з нагоды зьнішчэньня крыжоў народнага мэмарыялу ў Курапатах.
5 красавіка ўвесь дзень у месцы масавых рэпрэсій Курапаты працягваліся будаўнічыя працы. Агароджу ўсталявалі ўздоўж курапацкага лесу з боку рэстарацыі, а таксама часткова з боку заслаўскай дарогі, агароджы кавалак урочышча ўздоўж Менскай кальцавой дарогі.
Сёньня на варце каля рэстарацыі «Поедем поедим» Зьміцер Дашкевіч разам зь іншымі актывістамі.
Падзеі ў Курапатах спарадзілі хвалю абурэньня ў сацыяльных сетках. Многія вядомыя людзі выказаліся пра іх, а паэты напісалі новыя вершы.
Абодва былі затрыманыя і ўчора — нібыта для «высьвятленьня асобы». Багінская тады ішла «прысароміць» будаўнікоў, Севярынец спрабаваў правесьці стрым.
Як ва Ўкраіне і Беларусі ўшаноўваюць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў?
З раніцы 5 красавіка рабочыя з Заслаўя працягваюць ставіць агароджу па пэрымэтры Курапатаў, больш крыжоў ня валяць.
Знос крыжоў яны расцэньваюць як «акт вандалізму з боку органаў улады і акт зьнішчэньня народнай памяці».
У аглядзе Свабоды — кнігі і фільмы пра Курапаты.
Дзяржаўнае ТВ і газэта «Звязда» праігнаравалі знос крыжоў у Курапатах 4 красавіка. Дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА толькі паведаміла: гэта плянавае добраўпарадкаваньне.
На старонцы кіраўніка Сынадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ Сяргея Лепіна ў Livejournal зьявіўся пост пад назвай «Няхай уваскрэсьне Бог», прысьвечаны масаваму зносу крыжоў у Курапатах, які прыпаў на праваслаўны Крыжапаклонны тыдзень.
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей блаславіў вернікаў, якія праз строгі пост 5 красавіка і малітвы ў бліжэйшыя дні «бачаць абавязак перапрасіць Бога за гэты блюзьнерчы акт зносу крыжоў у Курапатах».
Знос курапацкіх крыжоў і межы кампрамісу з уладай, украінскія выбары і брытанскі брэксіт, дэмакратыя і папулізм — пра ўсё гэта ў інтэрвію зь пісьменьніцай, нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся пра Курапаты, знаходзячыся ў Беластоку на рэабілітацыі пасьля апэрацыі. Ён заклікаў спыніць знос крыжоў і распачаць дыялёг з грамадзтвам.
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
Свабода тлумачыць максымальна сьцісла, што адбывалася ў Курапатах 4 красавіка.
А 21-й гадзіне 4 красавіка вызвалілі Піліпа Шаўрова і Валера Рабцава. Каля 22-й гадзіне Зьмітра Дашкевіча і Паўла Севярынца.
Паэт, былы кандыдат на прэзыдэнта, былы палітвязень Уладзімер Някляеў напісаў верш «Галгофа» з нагоды дэмантажу крыжоў у Курапатах і затрыманьняў актывістаў.
Абаронцу Курапатаў Валянціну Яроменак вызвалілі з ізалятара часовага ўтрыманьня.
Загрузіць яшчэ