Вакол Курапацкага лесу будаўнікі паўтыкалі калкі, пазначаныя аранжавай фарбай. Яны ўторкнутыя на адлегласьці 20-50 мэтраў, усяго іх каля сотні. Некаторыя аказаліся за лініяй крыжоў па пэрымэтры Курапатаў.
Ва ўрочышчы Курапаты 25 сакавіка ўсталявалі фатапасткі. Так вырашыў Бараўлянскі лясгас пасьля некалькіх актаў вандалізму ва ўрочышчы.
Чалавек у міліцэйскай форме пагражаў журналістам, якія здымалі затрыманьне, адказнасьцю ў тым выпадку, калі відэа трапіць у інтэрнэт безь ягонага дазволу. Журналісты аспрэчылі гэта са спасылкай на заканадаўства. Чалавек у форме адмовіўся назвацца.
25 сакавіка па ўсім участку лесу ва ўрочышчы Курапаты будуць усталяваныя сродкі фота- і відэафіксацыі.
Чарговы факт вандалізму ў Курапатах зафіксавалі актывісты, якія пікетуюць рэстарацыю «Поедем поедим» каля народнага мэмарыялу.
Дашкевіч абурыўся на Facebook карпаратыўным відэа рэстарацыі «Поедем-поедим»: кажа, «гэта проста немагчыма ўкласьці ў галаву».
16 сакавіка актывіста Леаніда Кулакова падчас пікетаваньня рэстарацыі «Поедем поедим», што каля Курапатаў, зьбіў аўтамабіль. Аўтамабіль зь месца здарэньня зьехаў.
Як улады спрабуюць зрабіць аднолькавымі ўмовы для ўсталяваньня крыжоў і твораў манумэнтальнага мастацтва? Дзеля чаго ствараецца сьпіс наведнікаў рэстарану «Поедем Поедим»? Што стаіць за заявамі Аляксандра Лукашэнка пра Курапаты падчас «вялікай размовы»?
Менскаблдарбуд 18 сакавіка аднавіў скасаваныя ў студзені штрафы актывістам Зьмітру Дашкевічу і Валеру Рабцаву за ўсталяваньне крыжоў у Курапатах.
Мастацкая рада Новасібірску канчаткова зацьвердзіла ўстаноўку помніку Сталіну ў цэнтры гораду. З 16 экспэртаў, якія прысутнічалі на пасяджэньні, «за» выказалася 11 чалавек, паведаміў карэспандэнт «Сибирь. Реалии».
Аляксандар Лукашэнка падчас гутаркі з журналістамі адрэагаваў на абвінавачаньні ў ягоны адрас у тым, што ён ігнаруе Курапаты.
Афіцыйная прадстаўніца ўправы Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці Тацяна Беланог распавяла Свабодзе пра ход расьсьледаваньня крымінальнай справы па факце разбурэньня «лавы Клінтана», мэмарыяльнага знаку ад народу ЗША ў Курапатах.
1870 рублёў будзе каштаваць судова-мэдычная экспэртыза траўмы рукі абаронцу Курапатаў Леаніду Кулакову, які пацярпеў ад наезду наведніцы рэстарацыі «Поедем поедим».
Некалькі актывістаў былі пакараныя пасьля таго, як на іх складаў пратаколы Бараўлянскі спэцлясгас, да якога належыць урочышча.
9 лютага актывісты КХП-БНФ, якія шмат гадоў апякуюцца Курапатамі, вывезьлі абломкі «лавы Клінтана» з тэрыторыі народнага мэмарыяла.
«Лава Клінтана», як і само ўрочышча Курапаты, — шматзначны палітычны сымбаль. Каму не падабаюцца тыя каштоўнасьці, якія яны сымбалізуюць?
Пра завядзеньне крымінальнай справы Свабодзе паведаміла афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці Тацяна Беланог. Справа тычыцца пакуль толькі першага акту вандалізму. Другі выпадак сьледчыя яшчэ правяраюць.
Лава памяці ад амэрыканскага народу ў Курапатах другі раз за месяц разбураная вандаламі. Гэта адбылося неўзабаве пасьля адзначэньня 25-ай гадавіны візыту прэзыдэнта ЗША ў Беларусь. Мы сабралі самае асноўнае пра розныя выпадкі вандалізму ў Курапатах.
Мэмарыяльны знак «лава Клінтана» ў Курапатах пастаўлены ў 1994 годзе прэзыдэнтам ЗША, канчаткова разбураны.
Увечары 6 лютага каля рэстарацыі «Поедем поедим», што ўстыч да Курапатаў, адбыўся напад на пікетоўцаў. Паводле абаронцы Курапат Паўла Севярынца, нападнік адмыслова прыехаў дзеля гэтага да рэстарацыі.
Ініцыятары калектыўнай прапановы «Аб уключэньні ў школьную праграму для старэйшых клясаў пазнавальных экскурсій ва ўрочышча Курапаты» атрымалі афіцыйны адказ зь Міністэрства адукацыі Беларусі
Амбасада ЗША заклікала беларускія ўлады расьсьледаваць разбурэньне "лавы Клінтана" і "прыцягнуць вінаватых да адказнасьці".
Лава памяці ад амэрыканскага народу ў Курапатах зноў разбураная вандаламі, пра гэта стала вядома 1 лютага.
Лава памяці ад амэрыканскага народу ў Курапатах зноў разбураная вандаламі. Гэта адбылося адбылося неўзабаве пасьля адзначэньня 25-ай гадавіны візыту прэзыдэнта ЗША ў Беларусь. Мы сабралі самае асноўнае пра розныя выпадкі вандалізму ў Курапатах.
У Курапатах склалася новая юрыдычная сытуацыя: цяпер там нельга ставіць крыжы без узгадненьня
У час усталяваньня новага крыжа ў Курапатах знаходзіліся два працаўнікі лясгасу, якія не выказвалі прэтэнзіяў да работаў, якія пазьней былі прызнаныя «ўчыненьнем шкоды» мэмарыялу.
Інцыдэнт з дэмантажом крыжа памяці літоўскіх ахвяр сталінізму і складзеныя за яго ўсталяваньне пратаколы сьведчаць пра жаданьне ўладаў «нацыяналізаваць» Курапацкі мэмарыял, заявілі ў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.
«Учынілі шкоду гісторыка-культурнай каштоўнасьці» заменай спарахнелага крыжа на новы, мяркуюць ідэолягі райвыканкаму.
Яўген Катляроў, вядомы ў сацсетках як «Евгений Какойта», заявіў, што выдумаў гісторыю з затрыманьнем у навагоднюю ноч актывіста Мікіты Канцавога — як і самога актывіста.
Як паведаміў у сваім Фэйсбуку сустаршыня Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец, абаронцы Курапатаў Дзяніс Урбановіч, Натальля Ладуцька і яшчэ адна абаронца Курапатаў былі затрыманыя.
Суд абавязаў газэту «Новы час» абвергнуць зьвесткі пра незаконнасьць будаўніцтва ў Курапатах рэстарацыі «Поедем поедим», сузаснавальнікам якой зьяўляецца Леанід Зайдэс. З такім рашэньнем суду галоўная рэдактарка газэты «Новы час» Аксана Колб нязгодная і думае, што спрэчка яшчэ ня скончаная.
Адной з найбольш важных падзей 2018 году — 7-месячная акцыя ў Курапатах супраць адкрыцьця і дзейнасьці рэстарацыі «Поедем поедим».
Увечары 19 сьнежня абаронца Курапатаў Пётар Рабушка ды іншыя актывісты спынілі вандала, які прыйшоў на тэрыторыю народнага мэмарыялу, адмыслова каб зламаць адзін зь яго аб’ектаў — лаву Клінтана.
Сьледчы камітэт не прыняў матэрыялы аб пашкоджаньні мэмарыяльнага знаку ў Курапатах.
Матэрыялы праверкі мэмарыяльнага знаку ў Курапатах, праведзенай 18 сьнежня супрацоўнікамі Бараўлянскага аддзелу міліцыі, перададзеныя ў аддзел Сьледчага камітэту Менскага раёну.
На дзяржаўным помніку ў Курапатах невядомыя надрапалі зоркі Давіда. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла адна з аўтарак помніка, скульптар Вольга Нячай.
Пастанову аб адміністрацыйным правапарушэньні склалі ў адсутнасьць Палейкі, а ў час разгляду справы абвінавачаны і ня ведаў пра працэс.
Увечары 13 сьнежня актывіст Зьміцер Казакевіч быў зьбіты машынай каля рэстарацыі «Поедем поедим» ля мэмарыялу Курапаты.
Казакевіч сьцьвярджае, што супрацоўнік ДАІ Трапезьнікаў сфальсыфікаваў справу супраць Севярынца і Анянкова.
За шкоду дзелавой рэпутацыі
Споўнілася паўгода, як побач з Курапатамі адкрылася рэстарацыя «Поедем поедим». Адразу на знак пратэсту яе пачалі пікетаваць грамадзкія актывісты і прадстаўнікі апазыцыйных партый і арганізацый.
На выданьне кнігі «(Не)расстраляныя» на плятформе Ulej.by сабралі 25 715 рублёў, 39% ад гэтай сумы ўнесьлі ўдзельнікі праекту.
У вялікім відэаінтэрвію старшыня Сынадальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускага экзархату протаярэй Сергій Лепін заявіў, што Праваслаўная царква гатовая ўдзельнічаць у імпрэзах незалежна ад таго, хто іх ладзіць.
14 лістапада ўсе сябры Дзяржаўнай камісіі падпісалі акт аб прыёмцы мэмарыяльнага знаку «Ахвярам палітычных рэпрэсій 30–40-х гадоў XX стагодзьдзя». Падпісаньне адбылося ў Курапатах пасьля агляду самога знаку.
Пакуль ва ўрочышчы Курапаты ідуць працы па добраўпарадкаваньні і канчатковым аздабленьні дзяржаўнага мэмарыяльнага знаку, а каля рэстарацыі «Поедем поедим» працягваюць стаяць пікеты з патрабаваньнем яго закрыць, разгараецца скандал вакол Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Праект прынялі без удзелу грамадзкасьці, актывісты і экспэрты называлі помнік «безыменным і безадносным да часу», стылістычна чужым народнаму мэмарыялу.
5 лістапада супрацоўнікі Бараўлянскага спэцлясгасу аднавілі два крыжы ў Курапатах, зламаныя падчас ранейшых работ.
4 лістапада ў Менску адбудуцца шэсьце і мітынг у памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
«Адна жанчына тут зусім неадэкватная, кідалася ў тым ліку на міліцэйскага апэратара, спрабавала вырваць у яго камэру. Другая крычала: „Мой дзед служыў у НКВД! Так, я прыехала сюды“»
Загрузіць яшчэ