Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах затрымалі Зьмітра Дашкевіча, які паставіў цяпер зьнесеныя крыжы

абноўлена

Зьміцер Дашкевіч у Курапатах
Зьміцер Дашкевіч у Курапатах

У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Невядомыя затрымалі Зьмітра Дашкевіча а 11 раніцы. Разам зь ім, кажуць сьведкі, затрымалі актывіста Піліпа Шаўрова.

Абноўлена: Дашкевіч знаходзіцца ў Ізалятары часовага ўтрыманьня, напісала жонка актывіста Наста Дашкевіч.

Машына зьвезла двух актывістаў у невядомым кірунку. Міліцыянты на месцы адмовіліся камэнтаваць затрыманьне.

Дашкевіч расказваў, што зьнесьлі ня менш за 70 крыжоў — тых, якія ён і іншыя актывісты ставілі мінулым летам з боку рэстарацыі «Поедем поедим».

Да таго ​«людзі ў цывільным» спрабавалі выгнаць іншага абаронцу Курапатаў Паўла Севярынца з тэрыторыі мэмарыялу — тлумачылі, што там ідуць «работы», нельга перашкаджаць праезду тэхнікі. Супрацоўнікі АМАПу без тлумачэньняў запхалі Севярынца ў белы мікрааўтобус. За што ён затрыманы, невядома. Таксама Свабода стала сьведкам затрыманьня актывіста Дзяніса Ўрбановіча.

Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу. Міністэрства культуры ня ведае, што адбываецца.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG