8 красавіка ў Менску адбыліся суды над абаронцамі Курапатаў Паўлам Севярынцам, Нінай Багінскай і Вольгай Мікалайчык. Таксама пачаўся працэс над актывістам Максімам Вінярскім. Пакуль невядома, якая сытуацыя з затрыманым учора Міколам Статкевічам.
Намесьнік кіраўніка сынадальнага Аддзелу па ўзаемаадносінах Расейскай праваслаўнай царквы з грамадзтвам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзэ пракамэнтаваў знос крыжоў у Курапатах.
4 сакавіка рабочыя на загад улады зьнесьлі ў Курапатах 70 крыжоў. У гэты дзень на тэрыторыі мэмарыялу затрымалі 15 чалавек. Прадстаўнікі розных канфэсій і грамадзтва рэзка асудзілі такія дзеяньні ўлады. Глядзім, што наконт гэтага сказалі афіцыйныя прадстаўнікі ўлады.
Сьвятар заўважыў, што празь некалі дзён з моманту зносу крыжоў у Курапатах сьціхлі першыя эмоцыі, але засталіся пытаньні і «пачуцьцё глыбокага непаразуменьня».
Першы пратакол за тое, што нібыта перашкаджаў будаўнікам у Курапатах, крычаў, хапаў іх за рукі, не рэагаваў на заўвагі. Другі пратакол — што не падпарадкаваўся патрабаваньням міліцыянта Ўдодава «прасьледаваць у службовы аўтамабіль».
«Вы для мяне ніхто. Я не прызнаю гэты суд, — заявіла яна. — Не лічу гэты суд справядлівым. Я Канстытуцыі не парышаю. Суд стукае малатком, больш за 5 разоў запар».
У сувязі са зносам 70 крыжоў у Курапатах Зьміцер Дашкевіч напісаў заяву ў Генэральную пракуратуру Беларусі. Гэтыя крыжы цягам мінулага году Дашкевіч ставіў разам са сваімі сябрамі.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў і кандыдат гістарычных навук пракамэнтаваў тэлеканалу RTVI знос крыжоў у Курапатах.
Сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца будуць судзіць у панядзелак у судзе Менскага раёну. Пра гэта паведаміла жонка палітыка, заклікаўшы людзей прыйсьці ў суд падтрымаць Паўла.
Каля 50 чалавек маліліся ва ўрочышчы Курапаты а 19-й гадзіне 7 красавіка. Праводзіў набажэнства пратэстанцкі сьвятар Антоній Бокун.
Каля дзьвюх соцень чалавек сабраліся ля менскага Сьвята-Духавага катэдральнага сабору на заклік Міколы Статкевіча. Самога палітыка затрымалі да пачатку акцыі з абвінавачаньнем: “Вы заклікалі памаліцца!” (паведаміла жонка Мікалая Статкевіча).
Каля 14:00 у мэмарыяле Курапаты прайшла калектыўная малітва, у якой узялі ўдзел блізу 150 чалавек. Некаторыя ўдзельнікі прыехалі туды з малітвы ў цэнтры Менску, якая прайшла апоўдні перад Сьвята-Духавым саборам.
Мікола Статкевіч заклікаў вернікаў на малітву за Курапаты 7 красавіка, а 12-й гадзіне ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору. Сабраліся каля дзьвюх сотняў чалавек, самаго Статкевіча затрымалі да пачатку малебну. Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне.
Пазьняк — старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ і аўтар артыкулу «Курапаты — дарога сьмерці» 1988 году, празь які большасьць беларусаў даведалася пра масавыя расстрэлы і пахаваньні ў Курапатах.
Малебны ладзілі ў сувязі са зносам крыжоў у Курапатах. У дзень зносу ў самім мэмарыяле прайшоў крыжовы шлях і малебен, на наступны дзень за курапацкія крыжы маліліся ў Друі.
Зранку 7 красавіка працаўнікі арганізацыі «Заслаўебудіндустрыя», якія ўсталёўваюць агароджу вакол Курапатаў, на аб'екце не працуюць. Вакол Курапатаў ня бачна і будаўнічай тэхнікі.
Чалавек не баіцца быць у Курапатах. Чаго баяцца Чалавеку: беззаконьня, зьняволеньня, пазбаўленьня працы, амапаўцаў? Чалавек можа баяцца толькі аднаго, перастаць быць Чалавекам.
Настаяцель храма-помніка Ўсіх Сьвятых протаярэй Фёдар Поўны, якога часам называюць духоўнікам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, адказаў на пытаньне «Нашай Нівы» наконт сытуацыі ў Курапатах.
Ад раніцы суботы ў Курапаты ішлі людзі, многія дзеля таго, каб памаліцца ня толькі за расстраляных у часы рэпрэсій, але і за тых будаўнікоў, якія пазаўчора выконвалі загады аб зносе часткі курапацкіх крыжоў.
Праваабаронца і ўдзельніца панк-гурту Pussy Riot Марыя Алёхіна назвала Курапаты месцам, зь якога пачалося падзеньне камунізму, і заклікала ўсіх, хто пачуе яе зварот, зьвярнуць увагу на сытуацыю і спыніць зьнішчэньне мэмарыялу.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч. Ён разважае, як падзеі ў Курапатах зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі, тлумачыць, як улады імкнуцца дасягнуць поўнай пасіўнасьці і абыякавасьці грамадзтва.
Мікалайчык пасьпела пазваніць і сказаць, што яе затрымліваюць у Курапатах, адбіраюць тэлефон.
У касьцёле ў Друі на заклік мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча адбываецца Крыжовы шлях перапрашэньня за ўсе зьнявагі крыжа на беларускай зямлі. На пачатку імшы сьвятар Сяргей Сурыновіч зачытаў зварот мітрапаліта Кандрусевіча з нагоды зьнішчэньня крыжоў народнага мэмарыялу ў Курапатах.
5 красавіка ўвесь дзень у месцы масавых рэпрэсій Курапаты працягваліся будаўнічыя працы. Агароджу ўсталявалі ўздоўж курапацкага лесу з боку рэстарацыі, а таксама часткова з боку заслаўскай дарогі, агароджы кавалак урочышча ўздоўж Менскай кальцавой дарогі.
Сёньня на варце каля рэстарацыі «Поедем поедим» Зьміцер Дашкевіч разам зь іншымі актывістамі.
Падзеі ў Курапатах спарадзілі хвалю абурэньня ў сацыяльных сетках. Многія вядомыя людзі выказаліся пра іх, а паэты напісалі новыя вершы.
Абодва былі затрыманыя і ўчора — нібыта для «высьвятленьня асобы». Багінская тады ішла «прысароміць» будаўнікоў, Севярынец спрабаваў правесьці стрым.
Як ва Ўкраіне і Беларусі ўшаноўваюць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў?
З раніцы 5 красавіка рабочыя з Заслаўя працягваюць ставіць агароджу па пэрымэтры Курапатаў, больш крыжоў ня валяць.
Знос крыжоў яны расцэньваюць як «акт вандалізму з боку органаў улады і акт зьнішчэньня народнай памяці».
У аглядзе Свабоды — кнігі і фільмы пра Курапаты.
Дзяржаўнае ТВ і газэта «Звязда» праігнаравалі знос крыжоў у Курапатах 4 красавіка. Дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА толькі паведаміла: гэта плянавае добраўпарадкаваньне.
На старонцы кіраўніка Сынадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ Сяргея Лепіна ў Livejournal зьявіўся пост пад назвай «Няхай уваскрэсьне Бог», прысьвечаны масаваму зносу крыжоў у Курапатах, які прыпаў на праваслаўны Крыжапаклонны тыдзень.
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей блаславіў вернікаў, якія праз строгі пост 5 красавіка і малітвы ў бліжэйшыя дні «бачаць абавязак перапрасіць Бога за гэты блюзьнерчы акт зносу крыжоў у Курапатах».
Знос курапацкіх крыжоў і межы кампрамісу з уладай, украінскія выбары і брытанскі брэксіт, дэмакратыя і папулізм — пра ўсё гэта ў інтэрвію зь пісьменьніцай, нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся пра Курапаты, знаходзячыся ў Беластоку на рэабілітацыі пасьля апэрацыі. Ён заклікаў спыніць знос крыжоў і распачаць дыялёг з грамадзтвам.
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
Свабода тлумачыць максымальна сьцісла, што адбывалася ў Курапатах 4 красавіка.
А 21-й гадзіне 4 красавіка вызвалілі Піліпа Шаўрова і Валера Рабцава. Каля 22-й гадзіне Зьмітра Дашкевіча і Паўла Севярынца.
Паэт, былы кандыдат на прэзыдэнта, былы палітвязень Уладзімер Някляеў напісаў верш «Галгофа» з нагоды дэмантажу крыжоў у Курапатах і затрыманьняў актывістаў.
Абаронцу Курапатаў Валянціну Яроменак вызвалілі з ізалятара часовага ўтрыманьня.
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі выказаўся пра знос крыжоў у Курапатах.
Зьнішчэньне курапацкіх крыжоў — гэта дэлегітымізацыя сымбаляў і імкненьне перад выбарамі паставіць усіх у жорсткія рамкі, выставіць чырвоныя сьцяжкі.
Некаторых актывістаў, затрыманых 4 красавіка ў Курапатах, зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Менскага раёну.
У Курапатах зносяць крыжы. Заматалі нумар на трактары анучамі, закрыліся ў жалезных кабінах машын. Чапляюць жалезнымі крукамі, мэталічнай рукой падымаюць крыж і грузяць у прычэп. Страшна. Страшна рукамі брацца. Усё адно ўнутры точыць сумневам: а ну як адсохне яна, рука. Шкада рукі.
У курапацкім крыжовым шляху 4 красавіка бяруць удзел больш за 10 праваслаўных і каталікоў.
Адкрывальнік Курапатаў і адзін з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту Зянон Пазьняк назваў Свабодзе сёньняшнія падзеі ў Курапатах пачаткам адкрытай вайны супраць памяці беларускага народу.
Партыі, грамадзкія рухі, лідэры думкі адрэагавалі на знос 70 крыжоў у Курапацкім мэмарыяле ахвяр сталінізму.
Загрузіць яшчэ