30 гадоў таму беларусы даведаліся праўду
Для прагляду спэцпраектаў Свабоды раім карыстацца кампутарам
Для карэктнага прагляду адчыніце браўзэр на поўны экран
(F11 для Windows або ⌘ + Ctrl + f для Mac)
Адкрывальнік праўды пра Курапаты Зянон Пазьняк згадвае як 30 гадаў таму стала магчымая публікацыя артыкулу пра расстрэлы ў Курапатах.
На фота: мітынг на Дзяды 30 кастрычніка 1988 году ля Курапатаў.
Месца масавых расстрэлаў, урочышча Курапаты пад Менскам за 30 гадоў наведалі сотні тысяч чалавек.
Тут праходзілі жалобныя акцыі, сюды ішлі падумаць, паставіць крыж, запаліць сьвечку, сустрэцца з аднадумцамі. Гэтае месца актывісты адчайна абаранялі ад розных забудоваў, пасьлядоўна тлумачылі мясцовым жыхарам, што тут нельга смажыць шашлыкі і выгульваць сабак.
У Курапатах дзяжурылі, сьпявалі, чыталі, спрачаліся. Мы сабралі фатаздымкі з розных акцый і імпрэзаў у Курапатах за 30 гадоў.
90-гадовая Вольга Бароўская, якая сьведчыла ў справе расстрэлаў у Курапатах, успамінае перажытае.
У ліпені 1988 году ў Курапатах праводзіліся раскопкі і эксгумацыі ямаў-магілаў. Кандыдат гістарычных навук Мікола Крывальцэвіч быў адным з трох археолягаў, якія ўдзельнічалі ў раскопках.
Кніга «Дарога праз Курапаты»
Больш за 16 гадоў таму моладзевыя актывісты выступілі супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз Курапаты. Кругласутачнае дзяжурства ва ўрочышчы доўжылася больш за восем месяцаў — ад 24 верасьня 2001 году да 3 чэрвеня 2002 году. Свабода штодня асьвятляла падзеі ва ўрочышчы, вынікам стала кніга аднаго рэпартажу «Дарога праз Курапаты»
З урочышчам Курапаты зьвязаныя лёсы многіх людзей, якія расказалі праўду пра расстрэлы, якія абаранялі, захоўвалі, аднаўлялі, прыбіралі, добраўладкоўвалі ўрочышча, усталёўвалі крыжы, маліліся, сьпявалі, чыталі вершы, сустракаліся там з сябрамі і паплечнікамі і проста рэгулярна прыходзілі ў Курапаты ўшанаваць памяць ахвяраў.
На фота: Ніна Багінская і Ганна Шапуцька.
Далучайцеся да Свабоды
Радыё Свабода © 2018 РС, Усе правы захаваныя