Праваабаронца і ўдзельніца панк-гурту Pussy Riot Марыя Алёхіна назвала Курапаты месцам, зь якога пачалося падзеньне камунізму, і заклікала ўсіх, хто пачуе яе зварот, зьвярнуць увагу на сытуацыю і спыніць зьнішчэньне мэмарыялу.
«Пару гадоў таму каля Курапатаў адкрыўся кабак, і людзі пратэставалі. Але Лукашэнка падтрымаў кабак. І толькі з гэтага прыкладу дакладна бачна стаўленьне ўладаў Беларусі да забітых людзей. Гэта стаўленьне нашчадкаў забойцаў.
Я заклікаю ўсіх, хто бачыць гэта, зьвярнуць увагу на сытуацыю, на тое, што творыць улада Лукашэнкі, і спыніць зьнішчэньне мэмарыялу», — сказала Алёхіна ў відэазвароце.