З пачатку году мытныя і падатковыя органы Польшчы распачалі 51 справу супраць кампаній, якія не выконваюць эўрапейскія і нацыянальныя санкцыі ў гандлі зь Беларусьсю і Расеяй, паведамляе тэлекампанія TVP з спасылкай на зьвесткі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (НПА).
У беларусаў, якія жывуць у Літве, ёсьць паўгода, каб перарэгістраваць аўтамабіль зь беларускіх на літоўскія нумары. Расказваем, як гэта можна зрабіць.
МЗС Беларусі пацьвердзіла, што латвійскія ўлады прынялі рашэньне забараніць з 00:00 16 ліпеня 2024 году ўезд і імпарт транспартных сродкаў зь беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.
Аб’яднаны пераходны кабінэт пад кіраўніцтвам Сьвятланы Ціханоўскай выступіў з заявай адносна забароны на перасячэньне беларуска-латвійскай мяжы легкавымі аўтамабілямі, зарэгістраванымі ў Беларусі.
У сеткі трапіў відэазапіс, на якім бачна, як агрэсіўная моладзь у ноч з суботы на нядзелю ў Вычулках непадалёк ад мяжы Польшчы зь Беларусьсю нападае на польскіх жаўнераў.
З 1 студзеня 2022 году па 30 красавіка 2024 году празь Беларусь у Нямеччыну нелегальна трапіў 22 021 мігрант.
Аб неабходнасьці тэрміновага прыняцьця «усёабдымнай стратэгіі» Эўразьвязу па Беларусі, якая ўключае дарожную мапу дэмакратычных рэформ, заявіла дэпутатка Бундэстага Аніко Глагоўскі-Мэртэн са Свабоднай дэмакратычнай партыі, што ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю.
З заклікам захаваць «Белсат» і яго праекты «ў рамках аднаго тэлеканалу на чале з Аляксеем Дзікавіцкім», а таксама распачаць «шчыры і адкрыты дыялёг» адносна ўнутраных зьменаў на канале яго супрацоўнікі зьвярнуліся да кіраўніцтва Польшчы і тэлевяшчальнай кампаніі TVP.
Прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан 11 ліпеня падчас сустрэчы з Дональдам Трампам абмеркаваў «спосабы дасягненьня міру» ў вайне Расеі супраць Украіны.
Хутчэй за ўсё — у Польшчы; у Грузіі можна праз інвэстыцыі.
У чым лёгіка Эўразьвязу, калі ён забараняе беларусам везьці ў Беларусь будаўнічыя матэрыялы, абутак і ўнітазы? Ці можа быць эфэктыўнай супраць рэжыму Лукашэнкі пагроза перакрыць рух грузаў празь мяжу з Польшчай?
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон не прыняў адстаўку прэмʼер-міністра краіны Габрыеля Аталя.
Кіраўнік TVP Даніэль Горгаш, які юрыдычна мае статус ліквідатара, падаў заяву ў пракуратуру аб магчымасьці ўчыненьня злачынства.
Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан даў інтэрвію нямецкаму выданьню BILD пасьля вяртаньня з Кіева і Масквы. Ён расказаў, што ягоная прапанова спыніць баявыя дзеяньні, каб пачаць перамовы аб перамірʼі, не знайшла пазытыўнага водгуку ні ў расейскім, ні ва ўкраінскім кіраўніцтве.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 8 ліпеня наведвае Варшаву з афіцыйным візытам, дзе ён падпісаў пагадненьне аб бясьпецы паміж Украінай і Польшчай.
У Вільні 7 ліпеня каля прэзыдэнцкага палаца адбылася цырымонія ўзьняцьця сьцяга з нагоды Дня каранацыі Міндоўга.
2 ліпеня ў Кіеве Віктар Орбан прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму забясьпечыць спыненьне агню для правядзеньня мірных перамоў.
Польшча разьлічвае на дапамогу памежнікаў і паліцыянтаў з Нямеччыны, Грэцыі і Фінляндыі пры патруляваньні мяжы зь Беларусьсю.
У Польшчы грамадзяніну Пакістану пагражае ад 7 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
Кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі ў эфіры Radio Zet заявіў, што размова ідзе аб спыненьні пропуску грузаў, а не закрыцьці пераходаў для людзей.
У Кіеве Віктар Орбан сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, каб абмеркаваць «магчымасьць дасягненьня міру».
Ультраправая француская партыя «Нацыянальнае аб’яднаньне» (RN) Марын Лё Пэн перамагла ў першым туры парлямэнцкіх выбараў.
Прэсавы сакратар Анатоль Глаз пракамэнтаваў новыя санкцыі Эўразьвязу адносна Беларусі.
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк апісвае, чаго можна чакаць ад таго, што Вугоршчына з 1 ліпеня стала на чале Эўразьвязу.
Адпаведнае рашэньне 30 траўня ўхваліла Эўрапейская рада.
Мітрапаліт Відзінскі Данііл у нядзелю абраны новым патрыярхам Баўгарскай праваслаўнай царквы і мітрапалітам Сафійскім. Ягоную кандыдатуру падтрымалі чальцы Патрыяршай выбарчай царкоўнай рады, ён набраў толькі на тры галасы больш, чым мітрапаліт Урацкі Грыгоры
Эўрапейская рада па выніках пасяджэньня 27 чэрвеня ўхваліла высновы, у якіх прывітала ўхваленьне 14-га пакета санкцый супраць Расеі і ўзгадненьне далейшых абмежавальных захадаў супраць Беларусі.
Беларусь павінна пачаць перамовы аб уступленьні ў Эўразьвяз пасля вызваленьня ад дэ-факта расейскай акупацыі, цытуе «Эўрапейская праўда» заяву прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага падчас ягонага выступу на адкрыцьці пасяджэньня саміту ЭЗ у Брусэлі.
Раней Украіна падпісала 16 аналягічных дамоваў зь іншымі сваімі партнэрамі, у тым ліку зь Вялікай Брытаніяй, Нямеччынай і Францыяй. Дамова з Эўразьвязам — 17-я.
Эўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі ў Люксэмбургу адмовіўся здымаць санкцыі і пастанавіў, што «Белавія» мае аплаціць судовыя выдаткі.
Рэакцыя Брусэлю на заклік пакуль невядомая. Але зварот будуць разглядаць на саміце, які пачынаецца ў Брусэлі.
Перамоўнікі ад галоўных палітычных сілаў Эўразьвязу заключылі пагадненьне аб разьмеркаваньні найвышэйшых пасадаў пасьля выбараў у Эўрапарлямэнт.
Выключэньні пры пэўнай працэдуры могуць прымяняцца пры экспарце-імпарце тавараў і тэхналёгій, неабходных для мэдыцыны ці фармацэўтыкі, для гуманітарнай сфэры, для сфэры надзвычайных сытуацый або для дзейнасьці дыпляматычных устаноў.
На міжурадавай канфэрэнцыі міністар замежных спраў Бэльгіі, якая старшынюе ў Радзе ЭЗ, Аджа Лябіб падкрэсьліла задачы, якія будуць абмяркоўвацца ў першую чаргу — судовая рэформа Ўкраіны, барацьба з карупцыяй і адсутнасьць дыскрымінацыі нацыянальных меншасьцяў.
Каля 90 спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы мігрантамі з боку Беларусі спынілі 24 чэрвеня суседнія краіны Эўразьвязу, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак памежных ведамстваў (днём раней – 133).
У Міністэрстве замежных спраў РФ заявілі пра абмежаваньне ў Расеі з 25 чэрвеня доступу да сайтаў 81 эўрапейскага выданьня. Гэтыя выданьні «сыстэматычна распаўсюджваюць недакладную інфармацыю пра ход спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» (так Крэмль патрабуе называць вайну, якую ён вядзе ва Ўкраіне).
Краіна будзе лічыцца сябрам ЭЗ з даты, вызначанай у дамове аб далучэньні, пры ўмове, што яе ратыфікуюць усе дзяржавы Эўрапейскага Зьвязу.
Праблемы, зьвязаныя зь «ціскам, гібрыднай атакай», якую «беларускія ўлады праводзяць на польскай мяжы з 2021 году», былі закранутыя на перамовах дэлегацый Польшчы і Кітаю і падчас асобнай гутаркі са старшынём КНР Сі Цзіньпінам, паведаміў журналістам 24 чэрвеня ў Пэкіне прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Эўразьвяз знайшоў шчыліну, каб абысьці вэта Вугоршчыны на перадачу даходаў ад замарожаных актываў Расеі на вайсковыя патрэбы Ўкраіны. Пра гэта паведамляе Financial Times.
Дзяржаўныя заводы-гіганты пайшлі ў суд Эўразьвязу, каб апратэставаць абмежавальныя захады, уведзеныя супраць іх за падтрымку рэжыму Лукашэнкі.
Польскі ўрад павышае цэны і ўскладняе працэдуру выдачы візаў, паведамляе выданьне Rzeczpospolita з спасылкай на зьвесткі МЗС Польшчы.
Міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі ў інтэрвію польскаму тэлеканалу TVN24 пракамэнтаваў сытуацыю на мяжы зь Беларусьсю.
У Гішпаніі ўкраінак і беларусак заваблівалі ў сэксуальнае рабства. Аб ліквідацыі злачыннай групы, якая займалася гандлем людзьмі з мэтай сэксуальнай эксплёатацыі, паведаміў Эўрапол. Пра гэта піша reform. news.
Зьвязаныя зь міграцыйным крызісам на польска-беларускай мяжы праблемы мае намер абмеркаваць са старшынём КНР Сі Цзіньпінам прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, які 22–26 чэрвеня наведвае Кітай.
Польская асацыяцыя распрацоўшчыкаў праграмнага забесьпячэньня (SoDA) зьвярнулася да кіраўніка ўраду Польшчы Дональда Туска з нагоды яго нядаўняга выказваньня пра беларускіх айцішнікаў.
Паўднёвая Эўропа рыхтуецца да афрыканскай сьпёкі. Улады шэрагу краін папярэджваюць жыхароў аб рызыцы цеплавога ўдару. Пра гэта інфармуе Euronews.
За першы тыдзень дзеяньня буфэрнай зоны на польска-беларускай мяжы (з 13 чэрвеня) колькасьць спробаў нелегальнай міграцыі скарацілася прыкладна на 30%.
Загрузіць яшчэ