Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча і краіны Балтыі заклікаюць Эўразьвяз пабудаваць лінію абароны на мяжы з Расеяй і Беларусьсю


На расейска-эстонскай мяжы
На расейска-эстонскай мяжы

Рэакцыя Брусэлю на заклік пакуль невядомая. Але зварот будуць разглядаць на саміце, які пачынаецца ў Брусэлі.

Польшча, Літва, Латвія і Эстонія заклікалі Эўрапейскі зьвяз пабудаваць лінію абароны ўздоўж мяжы блёку з Расеяй і Беларусьсю, каб абараніць ЭЗ ад ваенных пагрозаў і іншых зламысных дзеяньняў з боку Масквы.

У лісьце кіраўнікам ЭЗ Урзулі фонд дэр Ляен і Шарлю Мішэлю лідэры чатырох краінаў, якія мяжуюць з Расеяй і Беларусьсю, заявілі, што праект, накіраваны на абарону 27 краін блёку з насельніцтвам у 450 мільёнаў чалавек. Для праекту таксама спатрэбіцца фінансавая падтрымка ўсіх членаў.

«Стварэньне сыстэмы абарончай інфраструктуры ўздоўж вонккавай мяжы Эўразьвязу з Расеяй і Беларусьсю задаволіць вострую і тэрміновую неабходнасьць абароны ЭЗ ад ваенных і гібрыдных пагрозаў», — гаворыцца ў лісьце чатырох лідэраў, зь якім азнаёмілася Reuters.

Гібрыдныя пагрозы адносяцца да спалучэньня ваенных і неваенных, а таксама схаваных і адкрытых сродкаў, уключаючы дэзынфармацыю, кібэратакі, эканамічны ціск і незаконны перавоз мігрантаў празь межы. У лісьце адзначаецца, што маштаб і кошт гэтых сумесных намаганьняў патрабуюць «мэтанакіраваных дзеяньняў ЭЗ для іх палітычнай і фінансавай падтрымкі».

Краіны лічаць, што плянаваньне і будаўніцтва лініі абароны на ўсходняй мяжы ЭЗ павінны ўзгадняцца з NATO і яго ваеннымі патрабаваньнямі.

Некаторыя дыпляматы ЭЗ ацэньваюць кошт будаўніцтва такой лініі абароны ўздоўж 700-кілямэтровай мяжы ЭЗ з Расеяй і Беларусьсю прыкладна ў 2,5 мільярда эўра (2,67 мільярда даляраў). Эўрапейскія інвэстыцыі ў абарону і яе фінансаваньне стануць адной з галоўных тэмаў для абмеркаваньня лідэраў ЭЗ на саміце.

Ліст чатырох краінаў будзе абмяркоўвацца на двухдзённым саміце Эўразьвязу ў Брусэлі 27-28 чэрвеня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG