Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча істотна скараціла колькасьць віз, выдаваных беларусам


Шэнгенская віза. Ілюстрацыйные фота
Шэнгенская віза. Ілюстрацыйные фота

Польскі ўрад павышае цэны і ўскладняе працэдуру выдачы візаў, паведамляе выданьне Rzeczpospolita з спасылкай на зьвесткі МЗС Польшчы.

Сёлета ў пэрыяд з 1 студзеня да 14 чэрвеня ў Польшчы выдалі 98 211 працоўных візаў, у асноўным беларусам (32 233), украінцам (47 257) і грузінам (3659). Для параўнаньня: летась такіх візаў выдалі 284 786 – найбольшая колькасьць была для грамадзян Беларусі – 114 598, Украіны – 107 354 і Турцыі – 8257.

Таксама абмежаваная выдача гуманітарных віз, якія беларусы масава атрымлівалі ў апошнія гады (за час урада ПіС у 2020–2023 гадах такіх візаў выдалі ў Польшчы амаль 55 тысяч).

Толькі ў 2023 годзе было выдадзена 4539 гуманітарных візаў (іх атрымалі, у тым ліку, грамадзяне Аўганістану, Азэрбайджану, Ірану, Ізраіля, Емэна, Мэксыкі, Пакістану, Палестыны, Расеі, Сырыі, Таджыкістану). Сёлета такія візы атрымалі толькі 542 грамадзяніна Аўганістана, Беларусі, Палестыны, Расеі, Сірыі і Ўкраіны.

Зьменшылася і колькасьць шэнгенскіх турыстычных віз – са 105 223 за ўвесь мінулы год да 40 316 за першае паўгоддзе гэтага года.

26 студзеня стала вядома, што замежныя IT-спэцыялісты, у тым ліку беларусы, больш ня здолеюць атрымаць польскія візы Poland.Business Harbour (РВН).

У рамках праграмы PBH грамадзянам Беларусі Польшча выдала 93 тысячы візаў.

Паводле зьвестак Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (АВВА), беларускія прадпрымальнікі агулам перавезьлі ў Эўразьвяз амаль 9 тысяч кампаній. Зь іх на пачатак 2024 году каля 75% усіх кампаній, якія пераехалі зь Беларусі ў ЭЗ, перанесьлі сваю дзейнасьць у Польшчу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG