«Беларусь шле нам сотні мігрантаў з расейскімі візамі, што трапілі ў Расею з краін міграцыйнай пагрозы, зь якіх раней Расея і Беларусь зьнялі абмежаваньні. Нагадаю, што гэта акцыя, якую ўключаюць і выключаюць. Ёсьць такія месяцы, калі маем нуль мігрантаў, а потым раптам 300-400 чалавек штодзень», — сказаў Сікорскі.
Паводле яго, ад Беларусі залежыць, ці хоча яна мець лепшыя ці горшыя добрасуседзкія адносіны з Польшчай.
«У нас ёсьць асноўныя пастуляты: павінен выйсьці Анджэй Пачобут і павінна скончыцца акцыя сілавога высыланьня мігрантаў», — заявіў Сікорскі.
На ўдакладняльнае пытаньне аб закрыцьці межаў зь Беларусьсю Сікорскі адказаў:
«Не выключаю любых варыянтаў».
Пры гэтым ён падкрэсьліў, што аб пераходах для людзей гаворка не ідзе.
«Ня будзем ускладняць жыцьцё звычайным палякам і беларусам», — дадаў Сікорскі.
Пры гэтым у канцы чэрвеня Радослаў Сікорскі казаў, што польскі бок разглядае закрыцьцё ўсіх памежных пераходаў.
- 2 ліпеня стала вядома, што Варшава хоча яшчэ больш узмацніць ціск на рэжым у Менску. Як неафіцыйна даведалася RMF FM, МЗС Польшчы вырашыла ўвесьці дэталёвы кантроль на буйным мытным тэрмінале на мяжы зь Беларусьсю — у Малашэвічах Люблінскага ваяводзтва.
- Выданьне адзначыла, што вялікая доля перавозак з усходу ідзе на захад праз так званы «сухі порт» у Малашэвічах, уключаючы асноўныя наземныя пастаўкі з Кітая. Яны ідуць па чыгунцы ў краіны Эўразьвязу, а таксама ў порт Гданьск, адкуль дастаўляюцца іншым атрымальнікам. Гэты транзыт зьяўляецца важнай крыніцай даходу для беларускага рэжыму. Яго зьніжэньне можа выклікаць мноства наступстваў.
- У МЗС Польшчы разьлічваюць на ціск Пэкіна на Менск, у выніку якога Лукашэнка, як чакаецца, выканае патрабаваньні Польшчы, адзначае RMF FM.
Форум