Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Са студзеня 2022 году па красавік 2024 году празь Беларусь у Нямеччыну нелегальна трапілі больш за 22 тысячы чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З 1 студзеня 2022 году па 30 красавіка 2024 году празь Беларусь у Нямеччыну нелегальна трапіў 22 021 мігрант.

Такія зьвесткі са спасылкай на фэдэральную паліцыю прывяла прадстаўніца Міністэрства ўнутраных спраў Рыта Шварцэлюр-Зутэр у адказ на дэпутацкі запыт члена апазыцыйнай фракцыі хрысьціянскіх дэмакратаў Аляксандра Трома.

Як адзначае агенцтва «Позірк», сёлета ў першым квартале ў параўнаньні зь першым кварталам 2023 году колькасьць зарэгістраваных выпадкаў незаконнага ўезду ў Нямеччыну з выкарыстаньнем беларускай тэрыторыі зьнізілася ў 4,7 раза (з 2.174 да 464).

Згодна з падлікамі «Позірку», заснаванымі на штодзённых зьвестках памежных службаў суседніх краін Эўразьвязу, у 2024 годзе пік нелегальных пераходаў мяжы зь Беларусі прыпаў на травень, калі было спынена 7.694 такія спробы. У чэрвені такіх спробаў было 4.236.

З 1 студзеня па 12 ліпеня спынена 23.971 спроба незаконнага пранікненьня ў Эўразьвяз зь Беларусі, у тым ліку 922 — з пачатку ліпеня. Польшча папярэдзіла 20.675 спробаў (444 у ліпені), Латвія — 3.019 (454), Літва — 277 (24).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG