Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон засьцерагае Аляксандра Лукашэнку ад далейшага ўцягваньня Беларусі ў вайну. Сьвятлана Ціханоўская сёньня ў Кіеве на запрашэньне прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Што адбываецца і наколькі сур’ёзная ваенная пагроза для беларусаў?
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон выступае ў ролі крызіснага мэнэджара. Гэтым разам ягоны званок Лукашэнку выкліканы крызісам у беларуска-ўкраінскіх адносінах. Можна казаць, што ў пэўным сэнсе ён стаў посьпехам дыпляматыі Ўкраіны.
Дзяржаўны сакратар ЗША завяршыў напружаны раўнд перамоваў пра будучыню NATO ў Швэцыі і выступіў з рэзкім пасланьнем эўрапейскім хаўрусьнікам.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа называе сур’ёзнымі абвінавачваньні, выстаўленыя некаторымі палітыкамі і актывістамі дэпутату Эўрапарлямэнту Дайнюсу Жалімасу адносна выкарыстаньня падтрымкі ЭЗ для беларускага апазыцыйнага руху, і заклікае пачакаць высноваў праваахоўных органаў.
Раней улады Літвы заяўлялі, што ніякага ціску з Вашынгтону няма, але цяпер некаторыя прадстаўнікі ўлады гавораць іншае.
Такую пастанову вынесла Эўрапейская камісія пасьля разгляду справы. Але гэта ня значыць, што трактары выйдуць на ральлю ўжо цяпер. Зараз ужо ўрад Польшчы шукае прававога разьвязаньня, каб канчаткова дазволіць гаспадарам працаваць на беларускіх трактарах.
У красавіку Латвія спыніла ў 5,4 разу больш спробаў парушэньня мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал 2026 году.
Дзеяньні рэжыму Лукашэнкі, на думку эўрадэпутатаў, ставіць многіх людзей пад вялікую пагрозу.
Новыя санкцыі ЭЗ могуць істотна паўплываць на імпарт у Беларусь тавараў з Эўразьвязу, але наўрад ці гэта істотна паўплывае на макраэканамічныя паказьнікі, бо амаль усё, што можна, было абмежавана раней — мяркуе эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.
Украіна ў сераду, 22 красавіка, аднавіла транзыт расейскай нафты па трубаправодзе «Дружба» ў напрамку Вугоршчыны і Славаччыны.
На парлямэнцкіх выбарах у Баўгарыі, якія адбыліся 19 красавіка, перамогу атрымлівае «Прагрэсіўная Баўгарыя» прыхільнікаў былога прэзыдэнта краіны Румена Радэва.
Больш спробаў апошні раз адзначалася летась 1 траўня — 148.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у тэлефонным інтэрвію італьянскай газэце Corriere della Sera рэзка скрытыкаваў прэмʼерку Італіі Джорджу Мэлёні і заявіў, што Віктар Орбан быў яго сябрам.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў сёньня, што нафтаправод «Дружба», па якім расейская нафта паступала ў Славаччыну і Вугоршчыну праз украінскую тэрыторыю і які не працаваў з канца студзеня, будзе адрамантаваны і адкрыты для эксплюатацыі да канца красавіка.
У праграме «Палітыка з Юрыем Дракахрустам» на YouTube-канале Свабода Premium амэрыканістка Аляксандра Філіпенка адказала на пытаньні аб мэтах амэрыканскай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі і аб тым, як ЗША могуць дамагчыся ад Літвы згоды на транзыт беларускіх калійных угнаеньняў
Пераканаўчая перамога апазыцыі ў Вугоршчыне азначае паразу прарасейскай плыні ў Эўропе. Разьлік афіцыйнага Менску на хуткі прыход да ўлады ў краінах Эўразьвязу правых партый, з дапамогай якіх памянялася б палітыка адносна Беларусі, не спраўджваецца.
62-гадовы прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан, які выступаў супраць намаганьняў Эўразьвязу дапамагчы Ўкраіне супрацьстаяць расейскай агрэсіі, страціў уладу пасьля 16 гадоў кіраваньня.
У Вугоршчыне раніцай 12 красавіка пачаліся парлямэнцкія выбары. Галасаваньне праходзіць з шасьці раніцы да сямі вечара па мясцовым часе. Больш за восем мільёнаў выбаршчыкаў выбіраюць 199 дэпутатаў Нацыянальнай асамблеі.
12 красавіка ў Вугоршчыне праходзяць парлямэнцкія выбары. Якія наступствы іх вынікі будуць мець для міжнароднай палітыкі?
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дж. Д. Вэнс сёньня прыбыў у Вугоршчыну з двухдзённым візытам для сустрэчы зь дзейным прэм’ер-міністрам краіны Віктарам Орбанам. Вэнс абвінаваціў Эўразьвяз ува «ўмяшаньні ў выбары» ў Вугоршчыне.
Беларускія памежнікі зьнялі з аўтобуса ў Польшчу грамадзян Расеі. Патлумачылі гэта новаўвядзеньнямі, якія ўступілі ў сілу 1 красавіка.
Служба ваеннай выведкі і бясьпекі Латвіі апублікавала імёны шасьці расейскіх і аднаго беларускага афіцэра ГРУ, якія вядуць агентурную выведку супраць Латвіі.
Нацыянальная пракуратура Польшчы накіравала ў суд абвінаваўчы акт супраць пяці чалавек, якіх падазраюць у ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, што ўчыняла акты сабатажу і злачынствы тэрарыстычнага характару ў інтарэсах Расеі.
Беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч расказаў, што яму ў Францыі пагражае да сямі гадоў пазбаўленьня волі і штраф у 100 тысяч эўра за акцыю «Асемяненьне».
Каб заахвоціць іншаземцаў, якія жывуць у сталіцы Літвы, вывучаць літоўскую мову, Вільня прапануе бясплатныя курсы.
У сакавіку 2026 году Латвія, Літва і Польша спынілі 538 спробаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі — гэта ў 4,3 разы больш, чым за студзень і люты разам узятыя.
Зьяўляюцца новыя дэталі прарасейскай дзейнасьці Вугоршчыны ў Эўрапейскім зьвязе. Гэта спрыяньне Крамлю, перадача канфідэнцыйных зьвестак і іншае адстойваньне непасрэдных расейскіх інтарэсаў у Брусэлі.
Амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказаў на пытаньні, ці быў ціск ЗША на Лукашэнку і ці будуць яны ціснуць на Літву.
Улады Аўстрыі абвясьцілі пра плян забараніць сацыяльныя сеткі для дзяцей ва ўзросьце да 14 гадоў.
Джон Коўл абнародаваў пажаданьні Вашынгтону да Вільні — перамовы з афіцыйным Менскам на палітычным узроўні і транзыт праз Клайпеду для беларускіх калійных угнаеньняў. Літоўскія ўлады не згаджаюцца. Гэта сутыкненьне падыходаў Вільні і Вашынгтону, піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
За 25 сакавіка літоўскія памежнікі спынілі спробу 29 мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі .
Старшыня Эўрапарлямэнту і шэраг дэпутатаў таксама выступілі зь віншаваньнямі.
Вугоршчына спыніць пастаўкі газу ва Ўкраіну, пакуль ня будзе адноўлены паток нафты па нафтаправодзе «Дружба», заявіў 25 сакавіка вугорскі прэм’ер-міністар Віктар Орбан.
За мінулыя суткі, 20 сакавіка, Літва спыніла 18 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, паводле зьвестак літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы.
У Вільні прэзэнтавалі вынікі дасьледаваньня аб стаўленьні літоўцаў да беларусаў.
Эўрапейскі зьвяз, на ягоную думку, «ня мусіць зрабіць стратэгічнай памылкі і пераглядаць санкцыі супраць Расеі і Беларусі дзеля кароткатэрміновага зьніжэньня цэнаў на нафту».
Раней Эўразьвяз праваліў свае пляны перанакіраваць Украіне ўсе замарожаныя расейскія актывы і выдаць Украіне крэдыт на 90 мільярдаў даляраў.
У звароце ў МКС юрысты спасылаюцца на справаздачы праваабаронцаў, якія ўказваюць на магчымае ўчыненьне злачынстваў супраць чалавечнасьці ў Беларусі, такіх як прымусовая праца, перасьлед і пазбаўленьне волі па палітычных матывах.
Расея запусціла інфармацыйную кампанію з мэтай дапамагчы партыі прэм’ер-міністра Вугоршчына Віктара Орбана «Фідэс» перамагчы на парлямэнцкіх выбарах, якія пройдуць 12 красавіка, піша Financial Times.
Урад Ісьляндыі 6 сакавіка прапанаваў правесьці 29 жніўня рэфэрэндум аб аднаўленьні перамоваў аб уваходжаньні краіны ў Эўразьвяз. Гэта будзе аднаўленьне дыскусіі пасьля спыненьня перамоў у 2015 годзе.
Александру Бэлян, былы намесьнік дырэктара малдоўскай Службы інфармацыі і бясьпекі (SIS), затрыманы ў Румыніі за шпіянаж на карысьць Беларусі. Рэакцыі Менску на яго арышт няма.
Баўгарская і Румынская службы Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода спыняць працу 31 сакавіка, заявіў прэзыдэнт кампаніі Стыў Капус.
За чатыры гады поўнамаштабнай вайны з Украінай Крэмль арганізаваў не менш за 151 гібрыдную атаку на тэрыторыі Эўропы, гаворыцца ў аналізе Міжнароднага цэнтра па барацьбе з тэрарызмам (ICCT) і праекта Globsec.
Беларусь выкарыстоўвала спэцыялістаў з Блізкага Усходу з «высокім узроўнем экспэртызы» для праектаваньня тунэляў, паведамілі польскія чыноўнікі брытанскаму выданьню The Telegraph.
Але калі параўноўваць зь мінулым годам, дык такіх спробаў значна менш.
Вугоршчына будзе блякаваць пакет санкцый Эўразьвязу супраць Расеі, пакуль Украіна не адновіць транзыт расійскай нафты па трубаправодзе «Дружба», заявіў вугорскі міністар замежных спраў Пэтэр Сіярта.
Пазыка раней была ўзгодненая на пасяджэньні Эўрапейскай рады ў Брусэлі 18 сьнежня 2025 году і ўхваленая Эўрапейскай камісіяй 14 студзеня 2026 году. Афіцыйны Будапэшт вінаваціць у праблемах сваёй дзяржавы з нафтай Кіеў, Брусэль і сваю апазыцыю.
Прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі ў інтэрвію польскаму навінаваму каналу Polsat News заявіў, што ён «вялікі прыхільнік уступленьня Польшчы ў ядзерны праект».
Чакаецца, што новыя санкцыі Эўразьвязу супраць Расеі і Беларусі будуць прадстаўленыя да 24 лютага.
Загрузіць яшчэ