Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Орбан: І Расея, і Ўкраіна адмовіліся ад прапановы аб перамір’і, бо лічаць, што гэта ў інтарэсах праціўніка


Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан
Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан

Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан даў інтэрвію нямецкаму выданьню BILD пасьля вяртаньня з Кіева і Масквы. Ён расказаў, што ягоная прапанова спыніць баявыя дзеяньні, каб пачаць перамовы аб перамірʼі, не знайшла пазытыўнага водгуку ні ў расейскім, ні ва ўкраінскім кіраўніцтве.

«І ўкраінцы, і расейцы адказалі адно і тое ж, як і вы: што перамірʼе ў інтарэсах праціўніка, бо за гэты час ён зможа перабудавацца і падрыхтавацца да працягу вайны».

Орбан прагназуе, што за наступныя 2–3 месяцы сытуацыя на фронце значна пагоршыцца: «Там больш зброі, і расейцы настроеныя рашуча. Энэргія канфрантацыі і колькасьць ахвяраў стануць яшчэ горшымі, чым за апошнія сем месяцаў. Хоць яны былі жудасныя і раней».

Вугорскі прэмʼер таксама заявіў, што ня хоча абмяркоўваць адказнасьць за вайну: «Сытуацыя відавочная. Пуцін і Расея пачалі ўварваньне ва Ўкраіну. Але я не хачу вымяраць, хто за што адказны. Мая задача — засяродзіцца на тым, як дасягнуць міру».

Паводле Орбана, параза Расеі ў вайне практычна нерэальная: «Калі глядзець на салдат, зброю і тэхналёгіі, якія выкарыстоўваюцца ў вайне, то перамагчы Расею — такую думку цяжка нават уявіць. Імавернасьць таго, ці можна ўвогуле перамагчы Расею, немагчыма пралічыць».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG