Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру


Павал Латушка
Павал Латушка

Беларускі палітык 24 ліпеня даў паказаньні пра падрыхтоўку замаху на сваё жыцьцё як пацярпелы ў справе, якую ініцыявала Нацыянальная пракуратура Польшчы.

Намесьніка кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўніка «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Паўла Латушку выклікалі ў пракуратуру ў горадзе Лодзь для дачы паказаньняў у якасьці пацярпелага. Пра гэта беларускі палітык паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

Нацыянальная пракуратура Польшчы ініцыявала расьсьледаваньне крымінальнай справы аб падбухторваньні ўстаноўленай асобы да забойства Паўла Латушкі, зьдзейсьненай асобай, якая мае дачыненьне да дзейнасьці замежнай выведкі супраць Рэспублікі Польшча.

24 ліпеня Павал Латушка даў паказаньні пракурору Нацыянальнай пракуратуры Польшчы па справе аб расьсьледаваньні замаху на яго, а таксама перадаў яму матэрыялы з пагрозамі на свой адрас.

«Падчас дачы паказаньняў мною таксама былі перададзеныя некалькі сабраных пакетаў матэрыялаў з пагрозамі, адрасаванымі як на мой адрас, так і ў дачыненьні да прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі, якія працягваюць весьці барацьбу супраць рэжыму Лукашэнкі», — цытуе Паўла Латушку ягоная прэс-служба.

З Латушкі ўзялі абавязацельства аб захаваньні таямніцы сьледзтва, якое праводзіць Агенцтва ўнутранай бясьпекі (ABW) пад наглядам пракурора Нацыянальнай пракуратуры аддзелу Дэпартамэнту па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю ў Лодзі.

Павал Латушка падаў заяву ў польскую пракуратуру яшчэ ў чэрвені 2021 году. Тады ён паведамляў аб пагрозах фізычнай расправы і падрыхтоўкі акту міжнароднага тэрарызму.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG