Прычыны рашэньня ў дакумэнце не прыводзяцца, піша расейская служба Радыё Свабода.
Плошчу адкрылі ў 2002 годзе, на ёй усталяваныя калёны са сьцягамі эўрапейскіх краін і скульптура «Выкраданьне Эўропы», створаная бэльгійцам Аліўе Страбэлем. Яе Маскве падараваў урад Бэльгіі. Архітэктурнае рашэньне павінна было сымбалізаваць адзінства эўрапейскіх краін, пісала на пачатку 2000-х маскоўская гарадзкая прэса.
Перайменаваньне праведзена на фоне рэзкага ахаладжэньня адносін Расеі з эўрапейскімі краінамі пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Большасьць дзяржаў кантынэнту расейскі ўрад унёс у сьпіс «недружалюбных» Маскве.
Побач з плошчаю — Кіеўскі вакзал і гандлёвы цэнтар «Эўрапейскі», іх назвы не мяняліся.
Форум