Аляксандар Лукашэнка раскрыў падрабязнасьці нядаўняга абмену ўкраінца Мікалая Швяца, якога затрымалі ў сакавіку 2023 году ў справе аб падрыве расейскага самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах.
Савет міністраў Беларусі апублікаваў сьпіс відаў дзейнасьці, дазволеных для індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых.
Расейскі суд забараніў дзейнасьць сужэнцаў Аляксандра і Лідзіі Няўзоравых на тэрыторыі Расеі і пастанавіў канфіскаваць іхную маёмасьць на карысьць дзяржавы, паведамляе ТАСС.
У Полацку (Віцебская вобласьць) знайшлі майстэрню для вырабу зброі, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
У Беларусі не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі.
Выстава «Я не баюся. Няхай яны баяцца!» перад гэтым адкрылася ў Бэрліне, дзе яна будзе дэманстравацца да 5 ліпеня ў Halle des Paul-Löbe-Hauses (Konrad-Adenauer-Str. 1, 10557 Berlin).
Сёньня ў Менску ствараецца каля дзясятка новых фрэсак, у асноўным на патрыятычную і ваенную тэмы. Пагаварылі з мастакамі-манумэнталістамі, ці магчымае зьяўленьне ў сталіцы яшчэ аднаго арт-аб’екта кшталту Vulicy Brasil.
Расейскія СМІ паведамляюць, што МУС Расеі шукае «арганізатараў беларускага экстрэмісцкага фармаваньня „Пагоня“, якое рыхтавала баевікоў», — Вадзіма Пракопʼева і Валера Сахашчыка, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Зяць палітыка Зьміцер Антончык паведаміў «Вясьне», што з пачатку траўня ад Кастусёва на волю не дайшло ніводнага ліста — раней такога вялікага перапынку ў перапісцы не было.
Вярхоўны суд ЗША абвясьціў рашэньне па пазове адвакатаў экс-прэзыдэнта Трампа, якія аспрэчвалі крымінальны перасьлед іх кліента ў справе аб беспарадках 6 студзеня 2021-га і іншых справах, сьцьвярджаючы, што ён мае валодаць абсалютным імунітэтам ад перасьледу за любыя дзеяньні на пасадзе прэзыдэнта.
Другі Заходні акруговы вайсковы суд у Маскве завочна прыгаварыў украінскага журналіста Дзьмітрыя Гардона да 14 гадоў пазбаўленьня волі, перадае карэспандэнт парталу Sotavision.
Генэральная пракуратура паведаміла пра вынясеньне прысуду адносна 20 удзельнікаў так званага «экстрэмісцкага фармаваньня «Аналітыкі Сьвятланы Ціханоўскай».
Апазыцыйны чачэнскі блогер Хасан Халітаў, які жыве за мяжой, заявіў пра выкраданьне ў рэспубліцы ягонага бацькі і двух братоў. Ён баіцца, што кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў можа зладзіць над імі паказальную расправу.
Беларускія ўлады з палітычных матываў перасьледуюць ня толькі грамадзян сваёй краіны, пад рэпрэсіі трапляюць і замежнікі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Па стане на 1 ліпеня ў Беларусі 1413 палітвязьняў прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Клікаеш на хамяка і зарабляеш грошы? Так пазыцыянуе сабе новая гульня-клікер Hamster Kombat. Карані гульні ў Расеі, а пра стваральнікаў публічна нічога не вядома. Расказваем пра папулярную забаву.
У асноўным гэта моладзь ва ўзросьце ад 18 да 34 гадоў.
Вольгу Вялічку абвінавачваюць паводле сямі крымінальных артыкулаў.
Амаль год Аляксандар Лукашэнка гаворыць пра зьмяншэньне дапамогі шматдзетным. Маўляў, «прапіваюць грошы». Спыталіся ў шматдзетных маці, як ім жывецца на грошы, атрыманыя ад дзяржавы.
Свабода пагаварыла зь беларускамі, якія нарадзіліся ў 1994 годзе, калі на першых прэзыдэнцкіх выбарах перамог Аляксандар Лукашэнка. Усе яны цяпер жывуць за мяжой і папрасілі захаваць ананімнасьць, бо непакояцца за лёс бацькоў, якія засталіся ў Беларусі.
Цяпер грамадзянам Беларусі трэба будзе плаціць за падачу заявы на атрыманьне дазволу.
У Чарнігаве на вуліцы Кастуся Каліноўскага ўсталявалі мэмарыяльную дошку ў гонар кіраўніка паўстаньня 1863 году на доме, у які трапіў снарад у пачатку сакавіка 2022 году падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, паведамляе чарнігаўскі партал 0462.ua.
Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (САХР) унутраных войскаў МУС, «які стаў легендарным», «будучы прыкладам сапраўднага патрыятызму, мужнасьці і адвагі, і ў далейшым будзе верна служыць краіне і народу», сказаў Лукашэнка, віншуючы былых і цяперашніх байцоў з 25-годдзем утварэньня фарміраваньня.
Пэрыядычна я думаю, што горш ужо быць ня можа, але кожны раз памыляюся. Улады зноў прыдумалі, як зрабіць жыцьцё зьняволеных жанчын, у тым ліку палітычных, яшчэ больш невыносным. Перадаць у гомельскую калёнію пракладкі цяпер можна толькі двойчы на год.
Праз поўнамаштабную вайну ва Ўкраіне сярод беларусаў упаў попыт на расейскае грамадзянства — асабліва сярод мужчын прызыўнога ўзросту.
У Варшаве 28 чэрвеня на 60-м годзе жыцьця памёр Леанід Сьвецік, праваабаронца, які шмат гадоў кіраваў Віцебскім аддзяленьнем Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
На аўкцыёне «БелЮрЗабесьпячэньне» спрабавалі прадаць нерухомасьць палітвязьня Валянціна Стэфановіча.
Пастанову падпісаў міністар унутраных спраў Іван Кубракоў.
Дэлегацыя МЗС Шры-Лянкі правяла сустрэчы ў Маскве 27 чэрвеня 2024 году.
У Менску ноччу дарылі кнігі за піжамы, а ў Століне буслы пасяліліся на пад’ёмным кране. Расказваем, што добрага здарылася на гэтым тыдні.
З 1 ліпеня беларусаў чакае шэраг зьменаў. Свабода разабралася, у якіх сфэрах і што будзе новым.
Лідэры краін Эўрапейскага зьвязу на саміце ў Бруселі зацьвердзілі кандыдатуры кіраўнікоў блёку на наступныя пяць гадоў.
Працэс праходзіў у закрытым рэжыме з 20 траўня, справу разглядаў Гомельскі абласны суд.
Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі Інтэрпол працуе ў 196 краінах і мае бюро ў Беларусі. Гэты мэханізм беларускія сілавікі могуць выкарыстоўваць у палітычных мэтах. Расказваем, як гэта працуе.
Шэсьць індывідуальных нэўтральных спартоўцаў з Беларусі, дапушчаных да Алімпійскіх гульняў у Парыжы, па стане на 27 чэрвеня 2024 году пацьвердзілі свой удзел у Алімпіядзе, вынікае з актуальнай інфармацыі на сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).
У Вільні прайшла канфэрэнцыя «Парушэньні правоў дзяцей беларускай дзяржавай».
Сэрбскім уладам трэба неадкладна спыніць працэс экстрадыцыі беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта, гаворыцца ў заяве дырэктара Amnesty International па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразэрс.
Колькасьць маладога насельніцтва Беларусі (ад 14 да 30 гадоў) на 1 студзеня 2024 году склала 1 млн 628 тыс. 339 чалавек — на 16 948 менш, чым годам раней (1 млн 640 тыс. 287; мінус 1%), сьведчыць аналіз дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Натальля Пяткевіч ужо займала пасаду намесьніцы і першай намесьніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта — з 2004 па 2010 год. Апошнія гады жыла ў ЗША. Пра што сьведчыць яе новае прызначэньне.
Пад вартай настаўніцу менскай беларускамоўнай гімназіі Дарʼю Хмяльніцкую трымаюць з кастрычніка 2023 году.
Як стала вядома «Позірку», 24 чэрвеня ва ўзросьце 48 гадоў ад сардэчнага прыступу памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне (2016–2024) Дзяніс Сідарэнка, вызвалены ад пасады ўказам Аляксандра Лукашэнкі сёлета 11 сакавіка.
Спантанны флэшмоб пачаўся ў сацсетках пасьля таго, як адна з карыстальніц папракнула Васіля Быкава, што ён выхоўваў сваіх дзяцей па-расейску. Пагаварылі з тымі, хто ў такой жа сытуацыі выбраў беларускую.
На 12 чэрвеня на сайце Дзяржаўнай службы занятасьці апублікавана 158 473 вакансіі.
Гэтым разам на продаж выставілі зямельны ўчастак палітзьняволенага экс-старшыні праўленьня «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыкі.
Удзячнасьць за працу дэмакратычных сіл выказаў Сьвятлане Ціханоўскай падчас сустрэчы ў Бруселі 25 чэрвеня Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.
Каля 90 спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы мігрантамі з боку Беларусі спынілі 24 чэрвеня суседнія краіны Эўразьвязу, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак памежных ведамстваў (днём раней – 133).
Загрузіць яшчэ