Жорсткае затрыманьне ў Менску
26 чэрвеня раніцай на вуліцы Ўсходняй у Менску жорстка затрымалі хлопца, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Як паведамляюць відавочцы, затрыманьне адбылося каля 9-й раніцы — трое чалавек у цывільным накінуліся на менчука і павалілі на зямлю. На крыкі хлопца аб дапамозе выйшла ягоная маці, якой сказалі, што яе сына вязуць у Першамайскі РУУС.
Сілавікі затрымалі намесьніка начальніка ўпраўленьня страхавой кампаніі
Відэа з затрыманым апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.
На камэру мужчына кажа, што працуе намесьнікам начальніка ўпраўленьня па ўрэгуляваньні страт адной са страхавых кампаній, паведамляе «Медиазона». У 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах і быў падпісаны на «экстрэмісцкія» і «тэрарыстычныя» тэлеграм-каналы.
Затрымліваць яго прыехалі мінімум 5 узброеных аўтаматамі сілавікоў у рыштунку.
Паводле якога артыкулу затрымалі мужчыну і дзе ён цяпер знаходзіцца, невядома.
Форум