Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 1 ліпеня: супрацоўніка ІТ-кампаніі судзяць за данаты


Супрацоўнікі міліцыі. Архіўнае фота
Супрацоўнікі міліцыі. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Суд за камэнтары ў тэлеграме

Горадзенскі абласны суд 1 ліпеня пачаў разгляд крымінальнай справы Ігара Сушко. Яго абвінавачваюць у «распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК) ў камэнтарах у чатах у тэлеграме, паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядае судзьдзя Віталь Кулеша.

Па інфармацыі Grodno_grab, Ігара затрымалі 23 лістапада 2023 году. Зь відэа, апублікаванага сілавікамі, вядома, што ён быў сузаснавальнікам фірмы гарадзкіх маршрутных перавозак.

Інжынэра затрымалі за камэнтары ў Telegram

На відэа сілавікоў затрыманы кажа, што пакідаў абразьлівыя камэнтары пра міліцыянтаў, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце пляну «Перамога», піша «Вясна».

Супрацоўніка ІТ-кампаніі судзяць за данаты

У Менскім гарадскім судзе 1 ліпеня распачаўся суд над 35-гадовым Ільлём Гумбарам.

Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «фінансаваньне экстрэмісцкага фармаваньня» (арт. 361-2 КК у рэдакцыі да 26.05.2021) і «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК). Яму пагражае да 8 гадоў калёніі. Справу разглядае Сьвятлана Макарэвіч. Ільлю трымаюць пад вартай, паведамляе «Вясна».

Вядома, што больш за 20 гадоў Ільля працуе ў IT-кампаніі iTechArt.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG