Яна нагадала аб працяглых сур’ёзных парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі і відавочных рызыках, «якім падвергнецца Андрэй Гнёт у выпадку вяртаньня туды».
Абвінавачаньні супраць Гнёта, падкрэсьліла прадстаўніца арганізацыі, палітычна матываваныя: «Ніводзін чалавек, які займаецца крытыкай беларускіх уладаў, ні пры якіх абставінах не павінен быць перададзены адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Катаваньні, прыніжэньні, запалохваньні, несправядлівыя судовыя працэсы і працяглыя турэмныя тэрміны — гэта агульнавядомыя мэтады, якія ўлады Беларусі выкарыстоўваюцца для помсты сваім апанэнтам».
«У адпаведнасьці зь міжнародным правам, якое забараняе катаваньні і бесчалавечнае абыходжаньне» Сэрбія павінна даць абарону Гнёту, лічыць Стразэрс.
«Мы заклікаем сэрбскі ўрад забясьпечыць яго бясьпеку і свабоду», — дадала яна.
41-гадовы Гнёт — рэжысёр тэлерэклямы і музычных кліпаў, журналіст і сузаснавальнік аб’яднаньня SOS. by, якое ў Беларусі прызнана «экстрэмісцкім фармаваньнем». Працаваў зь вядомымі брэндамі, сярод якіх МТС, Mark Formelle, «Бульбаш», «Аліварыя», «Спартак», «Беллакт», World of Tanks.
Быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 году памежнай службай Сэрбіі пасьля прылёту ў Бялград, пасьля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрыманьня — знаходжаньне ў міжнародным вышуку па запыце беларускага бюро Інтэрполу ад 21 верасьня 2023 году. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага перасьледу.
31 траўня Вышэйшы суд у Бялградзе зноў пастанавіў, што патрабаваньне выдаць Гнёта Беларусі законнае. 18 чэрвеня была пададзена апэляцыя.
За Гнёта заступіліся дэмакратычныя сілы, прадстаўнікі дыяспар, беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, Эўразьвяз, сытуацыя зь ім абмяркоўвалася з уладамі ЗША.
Форум