Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў пра новыя затрыманьні ў Кобрыні.
Былы міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі ў інтэрвію тэлеканалу Telewizja Republika расказаў пра перамовы, якія вяліся зь ягоным удзелам адносна вызваленьня палітвязьня Анджэя Пачобута.
У сьледчым ізалятары ў расейскім Бірабіджане памёр 39-гадовы антываенны актывіст Павел Кушнір.
Сярод краінаў Эўропы, паводле рэйтынгу, Беларусь — другая з самых небясьпечных.
Новае дасьледаваньне, вынікі якога апублікаваныя ў сераду, 31 ліпеня, выявіла цяжкія мэталы ў цёмным шакалядзе, піша The New York Times.
Паведамленьні пра затрымкі з выдачай новых пашпартоў сталі зьяўляцца ў ліпені.
У Беларусі, у Гомельскай вобласьці, зьявіцца новы заказьнік. На трэцяй лініі менскага мэтро зробяць асьвятленьне на матыў слуцкіх паясоў. Польшча прызнае праязны дакумэнт іншаземца роўным пашпарту. Расказваем добрыя навіны тыдня.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Намаганьні па вызваленьні беларускіх палітвязьняў, у тым ліку Анджэя Пачобута, вядуцца ішым шляхам, мы дамагаемся гэтага кожны дзень, цытуе кіраўніка МЗС Польшчы Радослава Сікорскага TVN24.
Лілія Яноўская ў траўні скарыла чарговы, восьмы 8-тысячнік — Макалю. Паразмаўлялі зь ёю пра любоў да гор, іх небясьпеку і бел-чырвона-белы сьцяг на вяршынях.
Журналістка Татара-башкірскай рэдакцыі Радыё Свабода Алсу Курмашава напярэдадні выйшла на волю у выніку масавага абмену зьняволенымі паміж краінамі Захаду і Расеяй. Алсу правяла ў зьняволеньні 288 дзён, 19 ліпеня Вярхоўны суд Татарстану абвінаваціў яе ў распаўсюджваньні «фэйкаў» пра расейскую армію.
Аляксея Кузьміча аштрафавалі на 3 тысячы эўра.
Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся праз тое, што ўрады Польшчы, Літвы і Латвіі закрылі большасьць памежных пераходаў.
З 9 ліпеня Нацыянальная карта Вугоршчыны даступная для беларусаў, гэта аналяг працоўнага дазволу на жыхарства. Разьбіраемся, што гэта зьмяняе.
Зьмены ўвайшлі ў сілу з 1 жніўня.
Расея, ЗША і некалькі іншых краін 1 жніўня праводзяць гістарычны абмен вязьнямі. Пры гэтым у розных сьпісах з імёнамі вызваленых, якія публікуюць мэдыя, няма аніводнага беларуса.
Муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, якую нядаўна перавялі ў гомельскае СІЗА-3, дзе яна чакае новага суду, расказаў Свабодзе пра новыя праблемы з прадуктовымі перадачамі для Паліны, а таксама пра тое, як прайшла яе апошняя псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза.
Беларускага мастака Аляксея Кузьміча, якога 29 жніўня затрымалі ў Францыі, калі ён спрабаваў у рамках пэрформансу раскапаць магілу ван Гога, адправілі ў СІЗА на месяц.
Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся праз тое, што ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў.
Беларускія прадпрыемствы за першае паўгодзьдзе 2024 году звольнілі на 37,3 тысячы чалавек больш, чым прынялі на працу, сьведчыць статыстыка Белстату.
Рыка Крыгер сапраўды хацеў паехаць ва Ўкраіну, але ў часе пошуку замежных вайсковых падразьдзелаў, якія ваююць у складзе ўкраінскага войска, трапіў на інтэрнэт-мэсэнджары, створаныя сілавымі органамі Беларусі для выяўленьня добраахвотнікаў.
Справа можа тычыцца шпіянажу, але Вайсковая жандармэрыя Польшчы яшчэ вывучае абставіны.
Заснавальніка і кіраўніка Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслава Івашкевіча і аўтара відэапраграм мэдыяпраекту Сяргея Чалага ўнесьлі ў базу вышуку расейскага МУС. Раней паведамлялася пра знаходжаньне ў гэтай базе траіх былых супрацоўнікаў БРЦ, а цяпер журналістаў «Бюро Мэдыя», піша БАЖ.
Лукашэнка памілаваў асуджанага на сьмяротнае пакараньне грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера, паведаміла 30 ліпеня ягоная прэс-служба.
Банкі Беларусі за першае паўгодзьдзе 2024 году выдалі фізычным асобам крэдытаў на 7,6 млрд беларускіх рублёў, сьведчыць статыстыка Нацбанку.
Паводле зьвестак судовай статыстыкі, у першым паўгодзьдзі 2024 году ў Беларусі асудзілі 353 непаўналетніх, што на 27,9% больш, чым у 1-ым паўгодзьдзі 2023 году.
Менск выдасьць Анкары абвінавачанага ў забойстве грамадзяніна Турэччыны, вынікае з паведамленьня Генпракуратуры Беларусі.
Матэрыяльную шкоду ацанілі ў 1000 эўра.
Беларускі мастак Аляксей Кузьміч назваў сваю акцыю Renaissance і абгрунтаваў яе тым, што «невыносна жыць у сьвеце, дзе скончыліся мастакі».
У клюба, які няўдала пажартаваў з падарункам на дзень нараджэньня ўдзельніка, пачаліся праблемы.
Яраслаў Кірвель паходзіць са шматдзетнай сям’і, сам вучыўся маляваць і граць музыку.
У Варшаве па падазрэньні ў шпіянажы затрымалі былога супрацоўніка «Адкрытай Расеі» Ігара Рогава. Пра гэта паведаміла Sota са спасылкай на тры крыніцы ў асяродзьдзі актывіста, інфармацыю пацьвярджаюць таксама крыніцы «Настоящего времени».
Мэтавы набор у беларускія ўнівэрсытэты адбываецца па асобным конкурсе, абітурыенты здаюць толькі ўнутраны экзамен. Расказваем, як зьмяніўся такі варыянт паступленьня за некалькі гадоў.
Свабода паглядзела, якія правілы, умовы, законы зьмяняюцца з новага месяца.
У многіх беларусаў, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, улады канфіскоўваюць маёмасьць. Ці магчыма яе вярнуць у будучыні і якім чынам?
Арганізатары Алімпійскіх гульняў у Парыжы папрасілі прабачэньня ў каталікоў і іншых хрысьціянскіх груп, абураных пародыяй на карціну Леанарда да Вінчы «Тайная вячэра».
Сёлета ўступілі ў сілу зьмены, якія пашырылі магчымасьці дзяржавы ціснуць на бацькоў. Цяпер за тое, што бацькоў прыцягвалі да адказнасьці за «распаўсюджваньне экстрэмізму» і «прапаганду ці публічнае дэманстраваньне нацысцкай сымболікі», могуць адабраць дзіця.
Увечары 27 ліпеня беларуска ў Варшаве сутыкнулася з агрэсіўным незнаёмцам, але на шчасьце змагла абараніць сябе. Здарэньне трапіла на камэру відэаназіраньня.
Страта касьцявой масы — натуральная частка старэньня. У апошнія гады навукоўцы даведаліся, што сіла і здароўе касьцей могуць закладацца ў маладосьці, а дапамагчы гэтаму могуць пэўныя прадукты і пэўны лад жыцьця.
«Астралябія божых таямніц» — так называецца новы зборнік вершаў і паэмаў Анхэлі Эсьпіносы Руіс, які пабачыў сьвет у выдавецтве «Kamunikat».
Стары падвясны мост у мястэчку разабралі. Паставяць новы.
У ангельскай турме, паводле словаў абаронцы, Караджыча «катуюць», у тым ліку за падтрымку Расеі ў захопніцкай вайне супраць Украіны.
Такое рашэньне прынялі на мытні.
Амэрыканскі гісторык, прафэсар Ейльскага ўнівэрсытэту Тымаці Снайдэр у сярэдзіне ліпеня прачытаў у Вене лекцыю «Новае паганства: Як постмадэрнае зрабілася дамадэрным». Мы падаем ягоныя ідэі ў скарочаным пераказе.
Паводле стану на 26 ліпеня ў Беларусі цяпер сама меней 1387 палітвязьняў, афіцыйна прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць значна большая.
Загрузіць яшчэ