Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўдзел у пратэстах і данаты на 5,5 года калёніі асудзілі настаўніцу менскай гімназіі


Суд у Менску. Ілюстрацыйнае фота
Суд у Менску. Ілюстрацыйнае фота

Пад вартай настаўніцу менскай беларускамоўнай гімназіі Дарʼю Хмяльніцкую трымаюць з кастрычніка 2023 году.

У Менскім гарадзкім судзе на 5 з паловай гадоў калёніі асудзілі 24-гадовую настаўніцу гімназіі Дарʼю Хмяльніцкую. Прысуд вынесьлі 29 красавіка, але пра вынік праваабаронцам «Вясны» стала вядома толькі цяпер.

Палітзьняволеную абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») і ч. 2 арт. 361-3 КК («Фінансаваньне ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне»). Справу разглядала судзьдзя Алена Ананіч.

Вядома, што пасьля заканчэньня філфаку БДУ Дарʼя пайшла працаваць у беларускамоўную гімназію №23 у Менску, дзе калісьці сама вучылася. Таксама яна паступіла ў магістратуру філфаку БДУ.

Пад вартай яе ўтрымліваюць з 16 кастрычніка 2023 году. 16 чэрвеня Дарʼя ў зьняволеньні адзначыла свой 24-ы дзень нараджэньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG