24 ліпеня каля віленскага Музэя акупацыяў і барацьбы за свабоду адкрылі выставу постэраў беларускага дызайнэра Артура Вакарава, прысьвечаную вынікам 30-гадовага кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі.
У ліпені з гомельскай жаночай калёніі № 4 вызваліліся пяць палітзьняволеных жанчын, паведамляе «Гомельская вясна». Чацьвёра зь іх былі асуджаныя за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, а яшчэ адна — за камэнтар пра свайго палітзьняволенага мужа «экстрэмісцкаму» тэлеканалу.
Амэрыканская плацежная сыстэма Mercury разаслала лісты кліентам шэрагу краін аб спыненьні абслугоўваньня іх рахункаў. У сьпіс краінаў трапіла і Беларусь.
Чаму ўлады працягваюць перасьлед мэдыкаў, якія ім недаспадобы, ведаючы пра вялікую нястачу дактароў і мэдсёстраў? Што хавае Мінздароўя за афіцыйнай статыстыкай? І якія рэформы спатрэбяцца сыстэме аховы здароўя?
Чаму заходнія турысты едуць у Беларусь? Што яны шукаюць бадай у гэтай адной з самых нетурыстычных для жыхароў Захаду эўрапейскай краіне?
Выданьне «Медиазона» з дапамогай «Кібэрпартызан» знайшла яшчэ 12 чалавек, якім прызначылі вышэйшую меру пакараньня ў сучаснай Беларусі.
Кіраўнік ураду Польшчы Дональд Туск зьвязаў зьніжэньне міграцыйнага ціску на мяжы зь Беларусьсю зь нядаўняй адпраўкай на дапамогу ў яе ахове падразьдзяленьняў паліцыі.
26 ліпеня ён будзе ў Вільні дапамагаць айцу Георгію Рою адпраўляць літургію ў гонар сьвятых Віленскіх мучанікаў у беларускім прыходзе.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Зьняволены журналіст Дзяніс Івашын праз пошту з крытай турмы даслаў бацькам інструкцыю пра тое, як перажыць анамальную гарачыню.
63-гадовую Ірыну Такарчук затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязьняў.
Нейкі час сайт каналу працаваў на «мінімальным рэжыме працы».
Усіх іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у пасьлявыбарчых акцыях пратэсту 10 жніўня 2020 году.
Найбольшую групу сярод зьняволеных у Польшчы замежнікаў складаюць украінцы — 1 261 чалавек, за імі ідуць грузіны (330) і беларусы (146 чалавек).
Адключэньні электраэнэргіі ў Мазыры і Калінкавічах працягваюцца, хоць раней паведамлялі пра аднаўленьне падачы электрычнасьці.
Усіх затрыманых абвінавачваюць ва ўдзеле ў пасьлявыбарчай акцыі пратэсту ў Баранавічах 9 жніўня 2020 году.
У Беларусі за мінулы год стала на 95 турфірмаў меней.
Кіраўніцтва «Белсату» і былая дырэктарка каналу апублікавалі зварот, у якім адхілілі абвінавачаньні і заявілі, што ім, насуперак абставінам, удалося стварыць умовы для працы тэлеканалу і іншых ягоных плятформаў.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Сілавікі прыйшлі да бацькоў вядоўцаў TikTok-старонкі выданьня, відэа зь імі зьявілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў.
15-хвілінны ўраган прайшоў на Гомельшчыне тыдзень таму. Але рэгіён дагэтуль «прыходзіць да прытомнасьці».
Не дапусьціць пакараньня сьмерцю грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера, асуджанага да гэтай меры ў Беларусі, заклікалі Менск Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) і праваабарончы цэнтар «Вясна» ў сумеснай заяве.
Колькі беларусаў абвінавачваюцца ў «здрадзе дзяржаве», што ім інкрымінуецца, чаму ім даюць такія шалёныя тэрміны? Якую шкоду дзяржаве могуць нанесьці простыя вяскоўцы альбо заснавальнік Symbal. by?
Прыгавораны да сьмяротнай кары Рыка Крыгер прызнаны вінаватым у падрыве на станцыі Азярышча. На судзе мужчына ад дачы паказаньняў адмовіўся, піша «Беларусь сегодня».
Шэсьць чалавек загінулі ў выніку страляніны ў доме састарэлых у горадзе Дарувары на поўначы Харватыі. Падазраванага затрымалі, сярод забітых — ягоная маці, паведамляе мясцовая прэса.
Беларускі суд прыгаварыў грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера да расстрэлу. Прапагандыстка Людміла Гладкая расказала пра тое, што агучвалася падчас працэсу.
Дазвол на перасячэньне мяжы Эўрапейскага Зьвязу і Беларусі для грузавікоў, якія «даюць зарабляць грошы Лукашэнку і яго камандзе», і адначасовыя абмежаваньні на яе перасячэньне для ўсіх аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі, — «гэта вельмі амаральна», заявіў віцэ-сьпікер Сэнату Польшчы Міхал Каміньскі.
У Беларусі пасьля нядаўняга ўрагану апрабуюць яшчэ адзін спосаб павышэньня надзейнасьці энэргасыстэмы.
У Гішпаніі — як «лічбавы вандроўнік», у Партугаліі шлях праз ІП больш немагчымы, на Кіпры ў дадатак да пашпарта ідзе абавязковая вайсковая служба. Расказваем, як беларусы могуць атрымаць пашпарт Гішпаніі, Партугаліі, Кіпра, Нямеччыны, Аргентыны.
Папоўніўся сьпіс грамадзянаў, якіх судзілі ў сувязі з праявамі грамадзкай актыўнасьці і прызначылі ім «прымусовае лячэньне».
Пры вызваленьне палітычнага вязьня, вядомага палітыка, старшыні ліквідаванай уладамі Беларусі партыі АГП паведамілі некалькі крыніц.
Праз тыдзень пасьля рэкорднай непагадзі падача электраэнэргіі ў населеныя пункты Гомельшчыны аднавілася. Увесь гэты час не спынялі сваёй працы ратавальнікі.
22 ліпеня ў Горадзенскім абласным судзе пачынаецца закрыты суд над 21-гадовым курсантам Ільлём Нарышкіным.
Алеся Сергеенка, пакуль чакала мужа з турмы, навучылася даглядаць машыну. Муж выйшаў на волю празь месяц пасьля яе арышту.
З 1 студзеня 2025 года ўводзіцца абавязковая вакцынацыя дзяўчынак 11 гадоў супраць інфэкцыі, якая выклікаецца вірусам папіломы чалавека (ВПЧ-інфэкцыя).
У пэрыяд уборачнай кампаніі супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў у свае выхадныя і адпускныя дні працуюць на палях. Пра гэта паведамляе sb.by са спасылкай на прэсавую службу Міністэрства ўнутраных справаў.
Але агулам напружанасьць на межах ЭЗ зь Беларусьсю зьніжаецца.
Наступствы ўрагану на поўдні краіны яшчэ не ўдалося да канца зьліквідаваць.
Штучныя падсалоджвальнікі ўпершыню зьявіліся на рынку 1950-х гадах. Сёньня яны сталі часткай нашага харчаваньня, бо знаходзяцца ў мностве прадуктаў, у тым ліку ў дыетычных газаваных напоях, хлебе і ёгуртах зь нізкім утрыманьнем цукру. Шмат хто спажывае заменьнікі цукру, п’ючы ранішнюю каву ці чай.
Перад Міністэрствам па надзвычайных сытуацый стаіць задача «ў корані памяняць сыстэму апавяшчэньня», заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Дзьмітры Круты 20 ліпеня падчас паездкі ў Магілёўскую вобласьць.
Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракамэнтаваў сытуацыю з асуджаным у Беларусі за тэрарызм і наёмніцтва да найвышэйшай меры пакараньня грамадзянінам Нямеччыны.
Зьявілася пэтыцыя да прэзыдэнта Польшчы, у якой беларусы просяць адмяніць працэдуру абавязковага апастыляваньня дакумэнтаў аб адукацыі пры пацьверджаньні беларускіх дыплёмаў і атэстатаў у Польшчы.
У Краснадары мясцовыя жыхары выйшлі на пратэст і перакрылі вуліцу краязнаўцы Салаўёва, патрабуючы ад уладаў аднавіць падачу электрычнасьці і вады.
Устаноўлена, што нападнік — выхадзец з Блізкага Усходу; згодна з высновамі польскіх спэцслужбаў, ён усё яшчэ знаходзіцца ў Беларусі.
20 ліпеня 2016 году ў Кіеве загінуў журналіст Павал Шарамет. Машына, якой ён кіраваў, узарвалася. Шарамет загінуў на месцы. Злачынства да гэтага часу не раскрытае.
Загрузіць яшчэ