Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску вынесьлі прысуд «аналітыкам Ціханоўскай»


Фігуранты справы «аналітыкаў Сьвятланы Ціханоўскай». Ілюстрацыйны каляж.
Фігуранты справы «аналітыкаў Сьвятланы Ціханоўскай». Ілюстрацыйны каляж.

Генэральная пракуратура паведаміла пра вынясеньне прысуду адносна 20 удзельнікаў так званага «экстрэмісцкага фармаваньня „Аналітыкі Сьвятланы Ціханоўскай“».

Разгляд справы ў рамках так званага спэцыяльнага вядзеньня адбываўся з 31 траўня 2024 году ў Менскім абласным судзе.

У сьпісе беларускія палітолягі, журналісты, аналітыкі, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, у тым ліку тыя, якія ня маюць адносін да Сьвятланы Ціханоўскай.

Сярод іх Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Аляксандар Дабравольскі, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандар Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётра Рудкоўскі, Алеся Руднік, Натальля Рабава, Павал Вусаў, Тацяна Чуліцкая, Аляксандар Шлык, Кацярына Шмаціна і журналіст Беларускай службы Радыё Свабода Юры Дракахруст.

«Мы цьвёрда падтрымліваем Юрыя Дракахруста і ўсіх, хто лічыць, што беларусы заслугоўваюць свабодныя і нецэнзураваныя навіны і інфармацыю. Гэты фіктыўны прысуд завочна падкрэсьлівае роспач рэжыму, які спрабуе ня даць сваім грамадзянам даведацца праўду пра Беларусь. Менск працягвае быць жахлівым прыкладам аўтарытарызму», — заявіў прэзыдэнт і генэральны дырэктар Радыё Свабода Стывэн Капус.

Суд прызнаў абвінавачаных вінаватымі ў:

  • змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
  • уваходжаньні ў склад экстрэмісцкага фармаваньня ў мэтах учыненьня злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасьці;
  • дапамозе публічным заклікам да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь;
  • дапамозе ў зьдзяйсьненьні дзеяньняў, накіраваных на ўзбуджэньне сацыяльнай варожасьці і варожасьці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасьці, учыненых групай асоб.

Пры гэтым Аляксандар Дабравольскі таксама прызнаны вінаватым у кіраваньні экстрэмісцкім фармаваньнем і структурным падразьдзяленьнем, якое ў яго ўваходзіць.

Абвінавачаным прызначылі наступныя пакараньні:

  • Аляксандру Дабравольскаму — 11 гадоў 6 месяцаў пазбаўленьня волі са штрафам у памеры 6000 базавых велічынь (240 тысяч рублёў);
  • Ганьне Красулінай, Дзянісу Кучынскаму, Пятру Рудкоўскаму, Аляксандру Шлыку — па 11 гадоў пазбаўленьня волі са штрафам ад 1000 да 40 000 базавых велічынь (ад 40 тыс. да 1,6 млн рублёў);
  • Рыгору Астапеню, Філіпу Біканаву, Юрыю Дракахрусту, Андрэю Казакевічу, Яўгену Крыжаноўскаму, Вераніцы Лапуцьцы, Алесю Лагвінцу, Ганьне Любаковай, Васілю Навумаву, Марыі Рогавай, Алесі Руднік, Натальлі Рабавай, Тацяне Чуліцкай, Кацярыне Шмацінай — па 10 гадоў пазбаўленьня волі.
  • Паўлу Вусаву — 11 гадоў пазбаўленьня волі.

Пракуратура сьцьвярджае, што прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апэляцыйным парадку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG