Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп рыхтуюцца да прызначанага на чацьвер першага раўнду тэледэбатаў.
Міжнародны інстытут кіраваньня і прадпрымальніцтва (МІКП) зьмяніў уласьніка. Новымі ўладальнікамі ВНУ сталі грамадзяне Кітая.
Белстат паведаміў, што ў траўні сёлета намінальны сярэдні налічаны заробак ў Беларусі склаў 2219,2 рублёў.
Прэзыдэнт Кеніі Уільям Руто ў сераду заявіў, што не падпіша законапраект аб падатковай рэформе, які выклікаў масавыя пратэсты ў краіне.
У рэспубліцы Комі пацярпеў аварыю пасажырскі цягнік «Варкута — Новарасійск». Як паведамляе расейскае агенцтва ТАСС, непадалёк ад станцыі Інта з рэек сышлі дзевяць вагонаў.
На мяжы зь Беларусьсю Польшча мае справу не зь мігрантамі, якія спрабуюць атрымаць прытулак у Эўразьвязе, а з «ордамі бандытаў».
Перамоўнікі ад галоўных палітычных сілаў Эўразьвязу заключылі пагадненьне аб разьмеркаваньні найвышэйшых пасадаў пасьля выбараў у Эўрапарлямэнт.
Як стала вядома «Позірку», 24 чэрвеня ва ўзросьце 48 гадоў ад сардэчнага прыступу памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне (2016–2024) Дзяніс Сідарэнка, вызвалены ад пасады ўказам Аляксандра Лукашэнкі сёлета 11 сакавіка.
Парлямэнт Фінляндыі разглядае праект новага закону аб выдаленьні. Ён дазволіць фінскім памежнікам вяртаць назад у Расею просьбітаў прытулку, якія прыбываюць праз усходнюю мяжу. Цяпер Фінляндыя абавязаная прымаць усіх мігрантаў, якія шукаюць прытулку, да разгляду іхных прашэньняў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў законапраект № 9432, які вызначае парадак выкарыстаньня ангельскай мовы на тэрыторыі Ўкраіны. Адпаведная інфармацыя зьявілася на сайце Вярхоўнай Рады.
Армэнія прыняла рашэньне «ня ехаць у Беларусь і ня ўдзельнічаць» у штогадовым міжнародным фэстывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў 2024 годзе.
Выключэньні пры пэўнай працэдуры могуць прымяняцца пры экспарце-імпарце тавараў і тэхналёгій, неабходных для мэдыцыны ці фармацэўтыкі, для гуманітарнай сфэры, для сфэры надзвычайных сытуацый або для дзейнасьці дыпляматычных устаноў.
Суд Цэнтральнага раёну Менску 27 чэрвеня пачне разглядаць крымінальную справу ў дачыненьні менскіх архітэктараў, якіх сілавікі затрымалі ў лютым 2024.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ў Шанхаі па выніках перамоваў са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам заявіў, што беларуская гібрыдная атака на мяжы нэгатыўна адбіваецца на гандлёвым абмене з Кітаем і перашкаджае рэалізацыі ідэі «Адзін пояс, адзін шлях».
На 12 чэрвеня на сайце Дзяржаўнай службы занятасьці апублікавана 158 473 вакансіі.
Беларускі тэлеканал СТВ, які паказвае гульні эўрапейскага футбольнага першынства, зноў праігнаруе выступ украінцаў.
Ён выказаў падзяку Сьвятлане Ціханоўскай за давер, а таксама калегам і міжнародным партнэрам за плённую супрацу.
Гэтым разам на продаж выставілі зямельны ўчастак палітзьняволенага экс-старшыні праўленьня «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыкі.
Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі прадставіў новае расьсьледаваньне аб злачынствах супраць чалавечнасьці, учыненых рэжымам Лукашэнкі пасьля выбараў 2020 году.
Енс Столтэнбэрг працаваў на пасадзе генэральнага сакратара NATO 10 гадоў.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
26 чэрвеня споўнілася роўна два гады, як Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў трапілі ў расейскі палон.
Суд праходзіць у закрытым рэжыме.
Удзячнасьць за працу дэмакратычных сіл выказаў Сьвятлане Ціханоўскай падчас сустрэчы ў Бруселі 25 чэрвеня Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.
Прэмія ўручаецца штогод за выдатныя дасягненьні ў літаратуры і мастацтве.
З папярэднікам Белавусава міністар абароны ЗША размаўляў 15 сакавіка 2023 году.
Падзеі 26 чэрвеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Андрэй Герыловіч стаў трэцім грамадзянінам Беларусі, якога ўзялі ў палон ва Ўкраіне пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ў 2022 годзе і перадалі Расеі ў межах абмену.
У Міжнародны саюз па тэлекамунікацыях (ITU) зьвярнуліся Ўкраіна, Францыя, Швэцыя і Люксэмбург, інфармуе Голас Амэрыкі.
На міжурадавай канфэрэнцыі міністар замежных спраў Бэльгіі, якая старшынюе ў Радзе ЭЗ, Аджа Лябіб падкрэсьліла задачы, якія будуць абмяркоўвацца ў першую чаргу — судовая рэформа Ўкраіны, барацьба з карупцыяй і адсутнасьць дыскрымінацыі нацыянальных меншасьцяў.
Каля 90 спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы мігрантамі з боку Беларусі спынілі 24 чэрвеня суседнія краіны Эўразьвязу, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак памежных ведамстваў (днём раней – 133).
У IT-сфэры ўвесну вырасла колькасьць звальненьняў, заўважыў сайт devby.io.
Улады Літвы «будуць рады» разьмясьціць у Вільні «інфармацыйны пункт Рады Эўропы па Беларусі», заявіў 25 чэрвеня, выступаючы перад Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы (ПАРЭ) у Страсбургу, міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.
Напярэдадні блогера Андрэя Павука і опэрную сьпявачку Маргарыту Ляўчук, якія цяпер жывуць за мяжой, асудзілі на зьняволеньне і буйныя штрафы.
У Міністэрстве замежных спраў РФ заявілі пра абмежаваньне ў Расеі з 25 чэрвеня доступу да сайтаў 81 эўрапейскага выданьня. Гэтыя выданьні «сыстэматычна распаўсюджваюць недакладную інфармацыю пра ход спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» (так Крэмль патрабуе называць вайну, якую ён вядзе ва Ўкраіне).
У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі і захоўваецца пагроза страты незалежнасьці, таму рэжым Аляксандра Лукашэнкі трэба «пазбавіць рэсурсаў», заявіў намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павел Латушка.
Астатнія студэнты працягнуць навучаньне.
Два ордэры на арышт выдалі паводле хадайніцтваў пракуратуры. Абгрунтаваньне зьместу адпаведных рашэньняў выдадзена пад грыфам «сакрэтна», каб абараніць сьведкаў і гарантаваць бясьпеку расьсьледаваньня.
Адмысловую заяву з гэтай нагоды распаўсюдзілі беларускія праваабаронцы.
Краіна будзе лічыцца сябрам ЭЗ з даты, вызначанай у дамове аб далучэньні, пры ўмове, што яе ратыфікуюць усе дзяржавы Эўрапейскага Зьвязу.
У фарматах СНД, ЭАЭС і так званай «саюзнай дзяржавы» з Расеяй міжнародная супраца праваахоўных органаў Беларусі адбываецца ў поўным аб’ёме.
25 чэрвеня ў Брусэлі Эўрапейскі зьвяз і прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычных сілаў праводзяць сустрэчу.
Фігурантаў справы абвінавачваюць паводле пяці крымінальных артыкулаў.
У дакумэнтах на куплю знайшлі парушэньне беларускага заканадаўства.
24-25 чэрвеня ў Менску зь візытам знаходзіцца міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Былога польскага судзьдзю Томаша Шмыта, які папрасіў прытулку ў Беларусі, на радзіме вінавацяць у шпіянажы.
Беларускія курорты могуць задзейнічаць для рэабілітацыі расейскіх салдатаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньняў супраць Украіны.
Загрузіць яшчэ