Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН вывучае скаргі на стварэньне Расеяй перашкод у сфэры спадарожнікавай сувязі


Балтыйскае ўзьбярэжжа Літвы.
Балтыйскае ўзьбярэжжа Літвы.

У Міжнародны саюз па тэлекамунікацыях (ITU) зьвярнуліся Ўкраіна, Францыя, Швэцыя і Люксэмбург, інфармуе Голас Амэрыкі.

Міжнародны саюз па тэлекамунікацыях (ITU), адно з агенцтваў ААН, разглядае скаргі ад Ўкраіны і краін Эўразьвязу, якія паступілі на гэтым тыдні, на перашкоды ў сфэры спадарожнікавай сувязі, якія паўплывалі на аказаньне навігацыйных паслуг і працу тэлебачаньня.

Аб гэтым паведамляецца ў заяве ITU.

Размова ідзе аб глушэньні сыгналаў GPS, якое можа паставіць пад пагрозу кіраваньне паветраным рухам, зазначаецца ў дакумэнце ЭЗ, накіраваным у ITU у пачатку месяца. Па наяўных дадзеных, у некаторых выпадках перашкоды закранулі дзіцячыя тэлеканалы, у эфір якіх устаўляліся кадры ваенных дзеяньняў ва Ўкраіне.

У скарзе Ўкраіны, датаванай 3 чэрвеня, якая апынулася ў распараджэньні агенцтва Reuters, зафіксавана сама меней 11 выпадкаў умяшаньня за апошнія тры месяцы ў дзясяткі ўкраінскіх тэлепраграм.

У скарзе зьмяшчаецца просьба «прыняць усе магчымыя меры для спыненьня ўмяшаньня Расейскай Фэдэрацыі».

Францыя, Швэцыя і Люксэмбург таксама падалі скаргі на перашкоды ў сваіх спадарожнікавых сетках, пацьвердзіў ITU.

Заходнія афіцыйныя асобы абвінавацілі Расею ў буйнамаштабнай кібэратацы на спадарожнікавую інтэрнэт-сетку ва Ўкраіне ў пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ў 2022 годзе. У апошні час авіякампаніі скардзіліся на павелічэньне колькасьці перашкод GPS, а Эстонія абвінаваціла Расею ва ўмяшаньні ў працу навігацыйных прылад у паветранай прасторы над краінамі Балтыі.

ITU, у склад якога ўваходзяць 193 дзяржавы, адказвае за рэгуляваньне і каардынацыю глябальнай спадарожнікавай сыстэмы і праводзіць пасяджэньне ў гэтым месяцы. Згодна са статутам, у яго задачы ўваходзіць каардынацыя намаганьняў па ўстараненьню ўзьніклых перашкод. Адпраўным пунктам для гэтага можа стаць падрыхтоўка дакладу аб маштабах перашкод, як гэта ўжо зрабіў ITU ў дачыненьні да шкоды, нанесенай тэлекамунікацыйнаму сэктару Ўкраіны ў ваенны час.

  • У сакавіку сёлета паведамлялася, што цягам 46 гадзін звыш 870 самалётаў у раёне Балтыйскага мора мелі праблемы з GPS-сыгналам і адпаведнай апаратурай.
  • Журналіст Der Spiegel Мацьё фон Рор адзначалі, што масавае зьнікненьне сыгналу ў раёне Балтыйскага мора можа быць вынікам расейскай «гібрыднай вайны». Ён называе і дакладную лічбу самалётаў, якія мелі заблякаваную навігацыю — 873. Большасьць зь іх — пасажырскія.
  • У выпадку 43 самалётаў GPS-навігацыі на іх не было звыш 2 гадзін.
  • 14 сакавіка брытанскія СМІ апублікавалі інфармацыю аб тым, што Расея сарвала GPS-сыгнал на самалёце, на якім у Польшчу і з Польшчы ляцеў міністар абароны Вялікай Брытаніі Грант Шапс.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG