Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У IT-сфэры Беларусі больш як 1000 звальненьняў за месяц, — devby.io


IT-сфэра. Ілюстрацыйнае фота
IT-сфэра. Ілюстрацыйнае фота

У IT-сфэры ўвесну вырасла колькасьць звальненьняў, заўважыў сайт devby.io.

У ІТ-індустрыі па-ранейшаму расьце колькасьць звальненьняў. Верагодна, гэта зьвязана з сыходам зь Беларусі яшчэ больш як дзесяці вядомых (і ня толькі) кампаній, піша сайт devby.io з спасылкай на Белстат і ацэнкі экспэртаў.

Так, у студзені-лютым у IT-сэктары звольнілася каля 1600 супрацоўнікаў. А за сакавік-красавік адзначана ўжо больш за 2300 звальненьняў.

Ад леташняга сьнежня ў IT-сэктары было менш як 1000 звальненьняў за месяц. Цяпер колькасьць звальненьняў перавысіла тысячу. Магчыма, гэты ўсплёск зьвязаны з закрыцьцём офісаў вядомых кампаній — напрыклад, мабільных распрацоўнікаў Playtika і Apalon, піша выданьне.

У лютым сёлета стала вядома, што за мінулы год беларускі ІТ-сэктар страціў тысячы спэцыялістаў. Белстат больш як год не публікуе колькасьць ІТ-спэцыялістаў у Беларусі, але агульная колькасьць занятых у сэктары «інфармацыя і сувязь» за год скарацілася на 8 тысяч чалавек: калі ў лістападзе 2022 году Белстат налічыў больш за 65 тысяч занятых у ІТ і сувязі, дык праз год — ужо больш за 57 тысяч, і гэта мінімум за апошнія тры гады.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG