Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі сышлі з рэек дзевяць вагонаў пасажырскага цягніка «Варкута — Новарасійск», ёсьць пацярпелыя


На месцы крушэньня
На месцы крушэньня

У рэспубліцы Комі пацярпеў аварыю пасажырскі цягнік «Варкута — Новарасійск». Як паведамляе расейскае агенцтва ТАСС, непадалёк ад станцыі Інта з рэек сышлі дзевяць вагонаў.

Рух цягнікоў у рэгіёне прыпынены.

На месца здарэньня выехалі кіраўнікі муніцыпальнай акругі.

ТАСС піша, што пацярпелі сама меней 70 чалавек. Усяго ў складзе цягніка было 14 вагонаў, у іх знаходзіліся 232 пасажыры. Як мінімум частка пасажыраў атрымала ўдары і парэзы аскепкамі выбітага шкла.

Расейскія СМІ са спасылкай на Сьледчы камітэт заяўляюць, што, паводле папярэдніх дадзеных, загінулых няма, колькасьць пацярпелых яшчэ будзе ўдакладняцца. Па факце крушэньня цягніка транспартная пракуратура пачала праверку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG