У прыватным унівэрсытэце парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва выданьню Onliner заявілі, што інфармацыя пра скасаваньне набору на першы курс гэтым летам — праўда. Аказалася, Міністэрства адукацыі не ўзгадніла ўступную кампанію ў гэтую ВНУ.
«Я ведаю, што закрываюцца канкрэтныя ВНУ, але да нас гэта дачыненьня ня мае. Мы функцыянуем. Адзінае, што сёлета ня будзе набору першакурсьнікаў — Міністэрства адукацыі яго не ўзгадніла. Але інстытут працуе, і зь першага верасьня, як належыць, будзе ажыцьцяўляць адукацыйную дзейнасьць», — заявіў рэктар інстытуту Аляксандар Гарэлік.
Інстытут парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва адкрыўся ў 1993 годзе. Прыватная ВНУ рыхтуе адмыслоўцаў у галінах эканомікі, кіраваньня і паліталёгіі.
У лютым 2021-га ІПП прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю. Сэртыфікат дзейнічае да 9 сакавіка 2026 году.
За апошні тыдзень у Беларусі стала вядома пра закрыцьцё адразу дзьвюх прыватных ВНУ. Спачатку пра ліквідацыю паведаміў Унівэрсытэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналёгій, а затым — Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Форум