Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці чарговы завочны суд, сярод фігурантаў Вераніка Цапкала і Анатоль Котаў


Зьлева направа: Яўген Вільскі, Вадзім Дзьмітранок, Вольга Карач, Анатоль Котаў, Вераніка Цапкала. Каляж ПЦ «Вясна»
Зьлева направа: Яўген Вільскі, Вадзім Дзьмітранок, Вольга Карач, Анатоль Котаў, Вераніка Цапкала. Каляж ПЦ «Вясна»

Фігурантаў справы абвінавачваюць паводле пяці крымінальных артыкулаў.

25 чэрвеня ў Берасьцейскім абласным судзе пачынаецца разгляд яшчэ адной крымінальнай справы ў фармаце «спэцыяльнага вядзеньня».

Гэтым разам завочна судзяць:

  • Вераніку Цапкала, жонку і лідэрку штабу Валера Цапкалы на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 году, якая пасьля нерэгістрацыі мужа стала прадстаўніцай аб’яднанага штабу Ціханоўскай,
  • Анатоля Котава, палітоляга, былога супрацоўніка адміністрацыі Лукашэнкі,
  • Вольга Карач, кіраўніцу Міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом»,
  • Яўгена Вільскага, выканаўцу абавязкаў старшыні беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада»,
  • Вадзіма Дзьмітранка, беларускага архітэктара, раней асуджанага на 3 гады «хіміі» за ўдзел у акцыі памяці Рамана Бандарэнкі на «плошчы Перамен» 15 лістапада 2020 году паводле артыкулу 342 КК.

Працэс вядзе судзьдзя Андрэй Лешчанка.

Фігурантаў справы абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў: «Змова або іншыя дзеяньні з мэтай захопу дзяржаўнай улады» (ч. 1 арт. 357 КК), «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК), «Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня» (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК), «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) і «Паклёп на прэзыдэнта» (ч. 2 арт. 367 КК).

Што такое спэцвядзеньне

Спэцыяльнае вядзеньне ў крымінальнай справе можа адбывацца ў дачыненьні да абвінавачанага, які знаходзіцца за межамі Беларусі і ўхіляецца ад прыходу ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Такое вядзеньне магчыма весьці за 34 розныя злачынствы, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дывэрсія, стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый.

Працэс «спэцыяльнага вядзеньня» адмыслова ўвялі для тых палітычных апанэнтаў рэжыму, хто знаходзіцца за мяжой. Ён прадугледжвае завочны суд. Менавіта гэткім чынам, сярод іншых, асудзілі палітыкаў Сьвятлану Ціханоўскую (15 гадоў калёніі агульнага рэжыму) і Паўла Латушку (18 гадоў узмоцненага рэжыму), а таксама блогераў Сьцяпана Пуцілу (29 гадоў узмоцненага рэжыму) і Яна Рудзіка (19 гадоў узмоцненага рэжыму), Францішка Вячорку (20 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму).

Сярод асуджаных завочна таксама алімпійская мэдалістка Аляксандра Герасіменя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG