Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Грыша, заплаціш за мяне штраф?» Сьпявачка Ляўчук і блогер Павук пракамэнтавалі свае завочныя прысуды


Маргарыта Ляўчук. Архіўнае фота
Маргарыта Ляўчук. Архіўнае фота

Напярэдадні блогера Андрэя Павука і опэрную сьпявачку Маргарыту Ляўчук, якія цяпер жывуць за мяжой, асудзілі на зьняволеньне і буйныя штрафы.

Сьпявачка Маргарыта Ляўчук, якая цяпер знаходзіцца ва Ўкраіне, выклала відэа ў Instagram. У ім пад гук сырэны яна зьвяртаецца да прапагандыста Рыгора Азаронка.

«Грыша, ты як мужчына заплаціш за мяне штраф? Я проста не ў Беларусі цяпер, карткі беларускай няма, і беларускіх рублёў таксама. Таму — заплаці, будзь мужчынам», — сказала Ляўчук у звароце і падкрэсьліла, што Азаронак за яе «і адседзець можа».

Адрэагаваў на свой прысуд і блогер Андрэй Павук. У Instagram ён апублікаваў фота сябе самога на фоне турэмнай камэры (частка экспазыцыі літоўскага Музэю акупацыі і барацьбы за свабоду, што ў былым будынку КДБ у Вільні. — РС) зь беларускім сьцягам у акне і падпісаў:

«12 гадоў, дзе не ўключаюць інтэрнэт».

  • 24 чэрвеня блогера Андрэя Павука прыгаварылі да 12 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам памерам 5 тысяч базавых велічынь, што складае Br200 тыс. Таксама прысуд агучылі жонцы Андрэя Павука Вользе Павук. Яе пакаралі 8 гадамі калёніі агульнага рэжыму са штрафам у памеры 2,5 тыс. базавых велічынь (Br100 тыс.).
  • На гэтым жа працэсе асудзілі Маргарыту Ляўчук, Ільлю Салянкова, Уладзіслава Наважылава за ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні «Рудабельская паказуха» і ўчыненьні ў яго складзе шэрагу іншых злачынстваў. Ім прысудзілі, паводле афіцыйнага паведамленьня, тэрміны ад 6 да 8 гадоў пазбаўленьня волі з штрафам ад 500 да 800 базавых велічынь (20–32 тыс. рублёў).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG