Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля масавых пратэстаў улады Кеніі вырашылі не падвышаць падаткі


Масавыя пратэсты ў Кеніі супраць падвышэньня падаткаў, Найробі, 25 чэрвеня 2024
Масавыя пратэсты ў Кеніі супраць падвышэньня падаткаў, Найробі, 25 чэрвеня 2024

Прэзыдэнт Кеніі Уільям Руто ў сераду заявіў, што не падпіша законапраект аб падатковай рэформе, які выклікаў масавыя пратэсты ў краіне.

Пратэстоўцы спрабавалі ўзяць штурмам нацыянальны парлямэнт, падчас дэманстрацый і сутыкненьняў з паліцыяй загінулі не менш як 23 чалавекі, сотні былі параненыя.

Законапраект, які прадугледжваў істотнае падвышэньне падаткаў, быў напярэдадні прыняты кенійскім парлямэнтам і чакаў толькі зацьвярджэньня прэзыдэнта. Аднак яго прыняцьце выклікала масавыя выступленьні грамадзян як у сталіцы Кеніі Найробі, гэтак і ў іншых гарадах. Паліцыя спрабавала разганяць дэманстрацыі з дапамогай сьлезацечнага газу і гумавых куль, а ў аўторак перайшла да ўжываньня баявых патронаў.

Прэзыдэнт Руто выступіў па тэлебачаньні са зваротам да нацыі. «Кенійскі народ гучна заявіў, што не хоча мець з гэтым законапраектам нічога агульнага. Таму я яго не падпішу, і ён будзе адкліканы», — сказаў ён.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG