Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўная тэлевізія Беларусі нават ня згадвае пра ўдзел зборнай Украіны ў Эўра-2024


У гарадах Нямеччыны, дзе з гульнямі на Эўра выступае зборная Ўкраіны, выстаўляюць фрагмэнт пашкоджанай трыбуны з харкаўскага стадыёну, куды пацэліла расейская ракета, чэрвень 2024
У гарадах Нямеччыны, дзе з гульнямі на Эўра выступае зборная Ўкраіны, выстаўляюць фрагмэнт пашкоджанай трыбуны з харкаўскага стадыёну, куды пацэліла расейская ракета, чэрвень 2024

Беларускі тэлеканал СТВ, які паказвае гульні эўрапейскага футбольнага першынства, зноў праігнаруе выступ украінцаў.

Афіцыйны вяшчальнік чэмпіянату Эўропы ў футболе на Беларусь, тэлеканал СТВ, абмінае любыя згадкі пра зборную Ўкраіны і яе ўдзел у турніры. Канал паказвае ўсе гульні першынства, апроч украінскіх. Не пакажа ён і трэцюю сустрэчу, у якой украінцы будуць змагацца з камандай Бэльгіі за права выйсьці ў 1/8 фіналу. Пры гэтым можа здарыцца так, што і ўкраінцы, і бэльгійцы пройдуць далей.

У праграме тэлеперадач матчу зборнай Украіны і Бэльгіі няма, а ў анонсе дня на Эўра слова «Ўкраіна» дзяржаўныя тэлевізійнікі абмінаюць:

«Найбольш заблытанае становішча ў чацьвёрцы „E“. Усе дружыны маюць аднолькавую колькасьць пунктаў. А таму ў 1/8 можа трапіць кожны. Крыху больш шанцаў у бэльгійцаў і каманды Румыніі. Яны абыходзяць супернікаў па дадатковых паказьніках».

У іншым паядынку групы сёньня сустрэнуцца Славаччына і Румынія. Усе чатыры зборныя маюць па тры пункты пасьля дзьвюх сустрэч.

Сваім ігнараваньнем сустрэч з удзелам зборнай Украіны канал СТВ парушыў свае абяцаньні перад турнірам. У іх гаварылася аб тым, што тэлеканал пакажа ўсе сустрэчы на чэмпіянаце, у тым ліку ўкраінцаў. Замест матчаў з удзелам зборнай Укріаны на дзяржаўным тэлеканале СТВ паказвалі расейскія сэрыялы.

26 чэрвеня абодва паядынкі ў групе «Е» пачнуцца а 19-й менскага часу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG