Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат назваў сярэдні налічаны заробак у Беларусі ў траўні


Белстат паведаміў, што ў траўні сёлета намінальны сярэдні налічаны заробак ў Беларусі склаў 2219,2 рублёў.

Паводле курсу Нацбанку на канец месяца гэта было эківалентна 693 далярам.

З налічаных заробкаў працаўнікі ў Беларусі выплачваюць 13% падатку на даход і 1% — абавязковы ўнёсак у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. То бок сярэдні заробак у траўні сёлета пасьля абавязковых вылікаў склаў каля 1908,5 рублёў.

У красавіку сярэдні налічаны заробак складаў 2182,5 рублі ( рост за месяц на 36,7 рублёў).

У траўні самым высокім быў сярэдні заробак у сталіцы — 2940,7 рублёў, самым нізкім — у Магілёўскай вобласьці (1860,3 рублёў).

Па відах эканамічнай дзейнасьці самымі высокімі ў мінулым месяцы былі сярэднія заробкі ў галінах «Інфармацыя і сувязь» (5342,1 рублі) і «Фінансавая і страхавая дзейнасьць» (3289,8 рублёў).

Менш за ўсіх (1539,6 рублёў) атрымлівалі ў сярэднім прадстаўнікі сфэры «Творчасьць, спорт, забавы і адпачынак».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG