На 112-й канфэрэнцыі Міжнароднай асацыяцыі працы (МАП) у Жэнэве Камітэт па ўжываньні стандартаў МАП правёў адмысловую сэсію, прысьвечаную абуральным парушэньням працоўных правоў у Беларусі.
Славацкі прэмʼер-міністар Робэрт Фіца, на жыцьцё якога ў сярэдзіне траўня быў учынены замах, апублікаваў першы з таго моманту зварот, дзе абвясьціў, што мае намер празь некалькі тыдняў вярнуцца да працы.
Праз новыя абмежаваньні беларусы не маглі правезьці нічога зь ежы нават для свайго спажываньня.
Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду ініцыятыва «Ёсьць пытаньне» правяла апытаньне сярод ядра прадэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва пра папулярнасьць беларускіх палітыкаў.
Нямецкія палітыкі прагназуюць вайну з Расеяй празь некалькі гадоў.
Законапраект аб увядзеньні санкцый супраць Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) стаў рэакцыяй на запыт ордэраў на арышт ізраільскіх палітыкаў.
Мінінфарм унёс у сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Youtube-канал беларускага паэта Андрэя Хадановіча.
Літва можа адмовіцца ад паслуг «Garsų pasaulio» па вырабе блянкаў пашпартоў і іншых дакумэнтаў па выніках праверкі Дэпартамэнту дзяржбясьпекі (ДДБ).
У матэрыяле, які падрыхтавала служба «Адно акно», можна даведацца, дзе атрымаць адукацыю, стыпэндыі, прайсьці перакваліфікацыю пасьля вызваленьня.
На сайце ААН апублікаваны чарговы даклад Спэцыяльнай дакладчыцы па Беларусі Анаіс Марэн. У ім яна падала агляд асноўных праблем у галіне правоў чалавека ў Беларусі ў пэрыяд з 1 красавіка 2023 году па 31 сакавіка 2024 году.
КДБ Беларусі наклаў арышт на дом грамадзкі актывіста Сяргея Верамеенкі, былога гаспадара крамы з нацыянальнай сымболікай «Адметнасьць» у Горадні. Пра гэта сам Верамеенка паведаміў у сваім Фэйсбуку.
Украінскія вайскоўцы знайшлі беларускія электронныя кампанэнты ў пашкоджанай у часе баявых дзеяньняў расейскай тэхніцы.
У Польшчы пачынае працаваць урадавая камісія па дасьледаваньні беларускага і расейскага ўплыву ў пэрыяд з 2004 да 2024 году.
Афіцыйны адказ Горадзенскага гарвыканкаму наконт усталяваньня помніка пісьменьніку Васілю Быкаву апублікаваны на сайце Petitions.by.
Новае расьсьледаваньне «Бюро» расказвае пра Сяргея і Тацяну Аношкаў, якія працуюць у «абойме Шэймана» з 2010-х гадоў і актыўна ўдзельнічаюць у «сямейных» схемах Лукашэнкі.
У Гомлі асудзілі загадчыцу аддзяленьня прафіляктыкі, старэйшую мэдсястру і мэдсястру кабінэту прышчэпак адной з гарадзкіх паліклінік, якія завышалі статыстыку вакцынацыі супраць грыпу і каранавірусу і зьнішчалі вакцыны.
Паводле міжнароднай ініцыятывы iSANS, з пачатку 2024 году назіраецца няспыннае павелічэньне кантактаў навучальных устаноў Беларусі з акупаванымі Расеяй тэрыторыямі.
Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме разгледзеў крымінальную справу супраць 74-гадовага пэнсіянэра з Хойнікаў Анатоля Кірэйчыка.
Стала вядома, што бар зноў адкрыюць, але ў Варшаве.
5 чэрвеня ў Жэнэве на плошчы Нацый прайшла акцыя «Прафсаюзны актывізм не экстрэмізм» з патрабаваньнем вызваленьня з беларускіх турмаў прафсаюзных лідараў.
31 траўня Раман Гарылык вярнуўся дадому з расейскага палону разам зь яшчэ 74 украінскімі вайскоўцамі і цывільнымі.
Аляксандар Лукашэнка па вяртаньні з Манголіі наведаў Іркуцк у Расеі. Там ён правёў сустрэчу з кіраўніцтвам рэгіёну, наведаў возера Байкал і Іркуцкі авіяцыйны завод.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Год таму, у ноч на 6 чэрвеня 2023 году, падчас расейскай акупацыі поўдня Ўкраіны была разбураная Кахоўская ГЭС. Затапіла населеныя пункты ў Мікалаеўскай і Херсонскай абласьцях Украіны.
Аляксандар Лукашэнка наведваў Данію толькі адзін раз — у сакавіку 1995 году. Але гэта быў не дзяржаўны візыт, а ўдзел ва Ўсясьветнай сустрэчы на вышэйшым узроўні ў інтарэсах сацыяльнага разьвіцьця, арганізаванай ААН.
Былы судзьдзя Томаш Шмыт, які папрасіў прытулку ў Беларусі, ня будзе ўключаны ў сьпіс асоб, якія шукаюцца Інтэрполам з «чырвоным апавяшчэньнем».
На 8-ю гадзіну раніцы 5 чэрвеня ў чэргах агулам стаялі 2730 фураў, 650 легкавых аўтамабіляў і 65 аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт Беларусі.
Офіс Ціханоўскай працягвае кансультацыі з прадстаўнікамі ўраду Літвы ў пытаньнях абмежаваньняў на ўвоз харчовай прадукцыі зь Беларусі фізычнымі асобамі.
У Беларусі працягвае захоўвацца крытычна высокі ўзровень рэпрэсіяў у дачыненьні да палітычных праціўнікаў рэжыму і іншадумцаў.
Падзеі 5 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дакумэнт, сярод іншага, прадугледжвае ўвядзеньне абавязковага вывучэньня ангельскай мовы ў дзіцячых садках і на ўсіх узроўнях адукацыі.
Расейскаму апазыцыянэру Аляксею Навальнаму 4 чэрвеня споўнілася б 48 гадоў. Ён памёр у калёніі асаблівага рэжыму ў запалярным пасёлку Харп 16 лютага 2024 году. Паплечнікі Навальнага лічаць, што яго забілі. Расейскія ўлады сьцьвярджалі, што сьмерць наступіла з натуральных прычын.
Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту жыхар Рагачова не адпрацаваў па разьмеркаваньні і пераехаў у Дубай. Праз гады, каб вярнуцца з ААЭ у Беларусь, ён заплаціў 48 тысяч рублёў.
У Малдове прайшлі ператрусы па справе аб подкупе дзяржаўных чыноўнікаў з Малдовы і іншых краін, каб перашкодзіць Інтэрполу публікаваць «чырвоныя апавяшчэньні» пра вышук асобаў з розных краін.
Адмовіцца ад паездак у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты заклікала беларусаў юрыдычная каманда офіса Сьвятланы Ціханоўскай.
У Рэчыцкім раёне 4 чэрвеня прайшоў аднадзённы збор па тэрытарыяльнай абароне са старшынямі раённых выканаўчых камітэтаў, паведамляе Мінабароны Беларусі.
У Бабруйскім раёне 4 чэрвеня сутыкнуліся маршрутка і трактар. 9 чалавек даставілі ў бальніцу, двое зь іх — у рэанімацыі.
Да канца вясновай сэсіі парлямэнту Грузіі парлямэнцкая большасьць ад кіроўнай партыі «Грузінская мара» плянуе прыняць новы пакет законапраектаў, які сур'ёзна абмяжуе правы ЛГБТ.
Гэта будуць найбуйнейшыя вучэньні, якія калі-небудзь праводзіліся ў Балтыйскім моры, гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Літоўскага войска.
За 5 месяцаў 2024 году ад вонкавых прычын у Беларусі загінулі 42 дзіцяці — больш, чым за аналягічны пэрыяд 2023 году.
У параненага на мяжы зь Беларусьсю польскага памежніка дактары дыягнаставалі пералом асновы чэрапа, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
Беларус кіраваў групай, у якую ўваходзілі 30 чалавек — палякі, беларусы і ўкраінцы. Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў арганізацыі незаконнага перасячэньня польскай мяжы.
Уначы 3 чэрвеня ў Горадзенскім раёне, за паўкілямэтра ад мяжы зь Літвой, затрымалі двух грамадзян Беларусі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Ідзецца пра імаверны ўплыў на Гітанаса Наўседу ягоных колішніх дарадцаў, зьвязаных зь беларускім бізнэсам.
Украінскія суды спрабуюць ажыцьцяўляць камунікацыю з Расеяй празь яе дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў Польшчы і Грузіі. Расея адказвае праз амбасаду Ўкраіны ў Беларусі.
Фінансавае становішча Рэспублікі Беларусь застаецца праблемным нават на фоне хаўрусьнікаў ва Эўразійскім эканамічным саюзе.
У Беларусі працягваюць перасьледаваць за выказваньне асабістых поглядаў у інтэрнэце.
Расея заклікала краіны ЭАЭС хутчэй ратыфікаваць пагадненьне аб свабодным гандлі зь Іранам.
Афіцыйная Варшава зноў абвінаваціла Маскву ў рэжысаваньні мігранцкага крызісу, да якога тая падштурхоўвае свайго беларускага паплечніка Лукашэнку. Тым часам на мяжы атрымаў раненьне яшчэ адзін польскі памежнік.
Сталі вядомыя дэталі пропуску аўтамабіляў у Беларусь і Расею ў межах мытнага кантролю за выкананьнем заходніх санкцыяў.
Загрузіць яшчэ