Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым генэральным сакратаром NATO прызначылі прэм’ера Нідэрляндаў. Ён заступіць на пасаду ў кастрычніку


Марк Рутэ і Енс Столтэнбэрг, лістапад 2023 году. Афіцыйнае фота NATO
Марк Рутэ і Енс Столтэнбэрг, лістапад 2023 году. Афіцыйнае фота NATO

Енс Столтэнбэрг працаваў на пасадзе генэральнага сакратара NATO 10 гадоў.

Рада краін Паўночнаатлянтычнага альянсу (NATO) прызначыла новым генэральным сакратаром арганізацыі прэм’ер-міністра Нідэрляндаў Марка Рутэ.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, Марк Рутэ заступіць на пасаду генэральнага сакратара NATO 1 кастрычніка 2024 году. Да гэтага часу на пасадзе будзе працаваць дзейны генэральны сакратар Енс Столтэнбэрг.

Енс Столтэнбэрг працаваў на пасадзе генэральнага сакратара NATO 10 гадоў, ён праводзіў пасьлядоўную палітыку ў падтрымку Ўкраіны, дэмакратычных сіл Беларусі, жорстка крытыкаваў улады Расеі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG