Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў абяцаў Лукашэнку сяброўства Беларусі ў ШАС ўжо ў ліпені. Што гэта за арганізацыя?


Сяргей Лаўроў, Сяргей Алейнік, Аляксандар Лукашэнка. Менск, 25 чэрвеня 2024
Сяргей Лаўроў, Сяргей Алейнік, Аляксандар Лукашэнка. Менск, 25 чэрвеня 2024

24-25 чэрвеня ў Менску зь візытам знаходзіцца міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.

24 чэрвеня Сяргей Лаўроў правёў перамовы зь беларускім калегам Сяргеем Алейнікам, 25 чэрвеня ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Лукашэнка на сустрэчы ў Менску заявіў Лаўрову, што разьлічвае на ўступленьне Беларусі ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва (ШАС) на саміце ў Астане, піша ягоная прэсавая служба:

«Мы вельмі спадзяёмся, што гэтай адбудзецца ў Астане. Прынамсі, мяркуючы па вашых выказваньнях апошнім часам, я бачу, што мы выканалі ўсе абавязаньні і такіх праблем што да ўступленьня Беларусі ў ШАС сёньня няма», — заявіў Лукашэнка.

Сяргей Лаўроў абяцаў Лукашэнку:

«Па Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ўсё вырашана. Усе дамоўленасьці ўжо замацаваныя. Самым першым актам саміту ў Астане будзе афіцыйнае прыняцьце Беларусі ў паўнапраўныя сябры ШАС. І ўвесь астатні саміт Беларусь будзе ўдзельнічаць нароўні з усімі астатнімі чальцамі».

Саміт ШАС пройдзе ў Астане 3 і 4 ліпеня 2024 году.

Што такое ШАС

  • Шанхайскую арганізацыю супрацы заснавалі 15 ліпеня 2001 году лідэры Кітаю, Расеі, Казахстану, Таджыкістану, Кіргізстану і Ўзбэкістану. Яна задумвалася дзеля рэгіянальнага супрацоўніцтва ў сфэры бясьпекі і дзеля стварэньня ў пэрспэктыве зоны вольнага гандлю на прасторах ШАС.
  • Беларусь інтэгруецца ў ШАС амаль 15 гадоў: у 2010 годзе атрымала статус партнэра арганізацыі, у 2015-м — назіральніка.
  • У ліпені 2022 году Менск падаў заяўку на ўступленьне ў ШАС. У верасьні прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў паведаміў на саміце арганізацыі, што пачалася працэдура наданьня Беларусі статусу паўнапраўнага сябра.
  • У ліпені 2023 году Беларусь падпісала мэмарандум аб абавязаньнях дзеля атрыманьня статусу дзяржавы — сябра ШАС. Пасьля далучэньня ўсіх дакумэнтаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) Беларусь атрымае 4 штатныя пасады ў сталых органах ШАС — па дзьве ў Сакратарыяце і ў выканаўчым камітэце Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры, і будзе плаціць складкі ў бюджэт.
  • Доля адлічэньняў Беларусі ў бюджэт арганізацыі будзе складаць 5,8%. Для параўнаньня, доля Індыі — 5,9%, Казахстану — 17,6%, Кітаю — 20,6%, Кіргізстану — 8,8%, Пакістану — 5,9%, Расеі — 20,6%, Таджыкістану — 6% і Ўзбэкістану — 14,6%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG