«Як і іншыя краіны сьвету, мы павінны працаваць над ліквідацыяй перашкод на шляху супрацоўніцтва, якія мы маглі б назваць кайданамі каляніялізму, і рухацца наперад. Надышоў час нам самім зрабіць крок і вызначыць сваю будучыню, у тым ліку з кім мы будзем шчыльна супрацоўнічаць і хто будзе нашымі гандлёвымі партнэрамі», — сказаў Муцэ Эгедэ ў сваім навагоднім звароце.
Ён заявіў, што рашэньне аб незалежнасьці павінен прыняць народ Грэнляндыі.
22 сьнежня Дональд Трамп напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што Злучаныя Штаты «лічаць, што валоданьне і кантроль над Грэнляндыяй зьяўляюцца абсалютнай неабходнасьцю» з пункту гледжаньня «забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі і свабоды ва ўсім сьвеце».
Пазьней Washington Post апублікавала тлумачэньне каманды абранага прэзыдэнта ЗША, што «заявы Трампа аб Канадзе, Мэксыцы, Грэнляндыі і Панаме зьяўляюцца часткай больш маштабнай стратэгіі, накіраванай на супрацьдзеяньне Расеі і Кітаю, таму іх ня трэба ўспрымаць літаральна .
- Грэнляндыя мае шырокую аўтаномію, фармальна ўваходзіць у каралеўства Данія, зьяўляючыся яе самакіравальнай тэрыторыяй, а ў якасьці нацыянальнай валюты выкарыстоўвае дацкую крону. Аднак, у адрозьненьне ад Даніі, востраў не зьяўляецца часткай ЭЗ. У 2009 годзе Грэнляндыя атрымала права абвясьціць незалежнасьць у выніку галасаваньня. У 2023 годзе ўрад Грэнляндыі прадставіў першы праект канстытуцыі.
- Больш як 80% тэрыторыі Грэнляндыі пакрыта лёдам, на востраве пражывае каля 60 000 чалавек.
- Падчас свайго першага прэзыдэнцкага тэрміну Трамп ужо прапаноўваў выкупіць востраў у Даніі.
- Грэнляндыя, разам з Даніяй, Фінляндыяй, Ісьляндыяй, Нарвэгіяй і Швэцыяй, а таксама Фарэрскімі і Аляндзкімі астравамі, уваходзіць у Паўночную Раду. Галоўная яе задача — садзейнічаць палітычнаму, эканамічнаму і культурнаму супрацоўніцтву паміж паўночнымі краінамі і іх парлямэнтамі. Некаторыя з гэтых краін падтрымалі «Міжнародны гуманітарны фонд для ахвяраў рэпрэсіяў у Беларусі». Летась у кастрычніку ўдзел у 76-й сэсіі Паўночнай Рады ўзяла Сьвятлана Ціханоўская.
Форум