- 28 ліпеня «атаку невядомых зазнала беларуская крама «Кропка»;
- 1 жніўня на будынку Эўрапейскага гуманітарнага ўнівырсытэту «зьявіўся абразьлівы надпіс у дачыненьні да беларусаў»;
- 4 і 5 верасьня: «невядомыя абстралялі вокны храма, дзе праводзіць службы беларуская праваслаўная супольнасць,
- разьбілі вокны Беларускага дому,
- побач з офісам беларускай валянтэрскай арганізацыі «Дапамога» пакінулі «зьняважлівы надпіс у дачыненьні да беларусаў»;
- 26 кастрычніка «невядомыя падпалілі ўваходныя дзьверы» будынка Цэнтра беларускай супольнасьці і культуры, «пакінулі зьняважлівы надпіс і зафарбавалі мясцовы мурал»;
- 5 лістапада «ксэнафобскія надпісы зьявіліся на беларускай кавярні «Карчма 1863».
Аўтары звароту заклікалі літоўскія ўлады прыцягнуць вінаватых да адказнасьці і «гарантаваць бясьпеку ўсіх жыхароў Літвы, незалежна ад іх нацыянальнасьці і паходжаньня».
«Мы зьвяраемся таксама да міжнароднай супольнасьці і праваабарончых арганізацый з просьбай зьвярнуць увагу на гэтую сытуацыю», — адзначана ў заяве.
Дакумэнт падпісалі Беларускі ПЭН, Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», Цэнтар беларускай супольнасьці і культуры, грамадзкая культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі», праваабарончыя арганізацыі Human Constanta і «Вясна» ды іншыя — усяго 13 праваабарончых арганізацый ды культурніцкіх ініцыятываў.
Форум