Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аэрапорт «Менск» назваў топ падзеяў 2024 году


Самалёт кампаніі «Белавія»
Самалёт кампаніі «Белавія»

Аэрапорт пахваліўся новымі авіярэйсамі 2024 году. Акрамя гэтага — сэртыфікатам «Халяль» і крамай мэрча «Першы».

У студзені авіякампанія «Азімут» аднавіла авіязносіны паміж Менскам і Мінэральнымі Водамі.

У красавіку ў Менску сустрэлі першы рэйс Red Wings з Архангельска, у траўні — з Чалябінска.

У сьнежні адкрытыя новыя напрамкі ў Кітай: палёты ва Ўрумчы стала выконваць авіякампанія «Белавія», а рэйс Air China звязаў Менск і Сіань, паведамляе БЕЛТА.

У той жа час Цюмень адмовілася ад арганізацыі наўпроставага рэйсу ў Менск, бо кошт такога квітка ў адзін бок быў бы ў 2-4 разы даражэйшым, чым зь перасадкай у Маскве ці Санкт-Пецярбургу.

У чэрвені авіякампанія Red Wings запусьціла рэйсы ў Менск з Ульянаўска, а ў лістападзе ўжо спыніла продаж квіткоў, бо на іх патрабавалася шмат субсідыяў.

Яшчэ сярод дасягненьняў менскага аэрапорту — атрыманьне сэртыфікату на халяльную ежу для харчаваньня ў самалётах, а таксама крама мэрча «Першы».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG