Агулам за год у Латвію не прапусьцілі 1302 іншаземцаў. Пераважна гэта грамадзяне Расеі, Малдовы і Ўкраіны, паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе агенцтву LETA.
Ва ўезьдзе адмовілі 1269 грамадзянам трэціх краін, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз і Эўрапейскую эканамічную зону.
Зь меркаваньняў бясьпекі латыскія памежнікі адмовілі ва ўезьдзе 401 грамадзяніну Расеі, 377 — Малдовы, 306 — Украіны, 137 — Беларусі, 20 — Казахстану, 10 грамадзянам Узбэкістану, пяці — Ізраілю, тром — Грузіі, тром — Таджыкістану, двум — Кіргізстану, двум — ЗША і аднаму грамадзяніну Сэрбіі.
Таксама зь меркаваньняў бясьпекі адмовілі ва ўезьдзе 33 грамадзянам краін ЭЗ — дзесяці грамадзянам Румыніі, васьмі грамадзянам Літвы, пяці грамадзянам Нямеччыны, тром — Эстоніі, аднаму — Баўгарыі, аднаму — Швайцарыі, аднаму — Фінляндыі, аднаму — Францыі, аднаму — Нідэрляндаў, аднаму — Польшчы і аднаму — Партугаліі.
Зь лютага 2022 году Служба дзяржаўнай бясьпекі (СДБ) у супрацоўніцтве зь Дзяржаўнай памежнай аховай ажыцьцяўляе на ўсходняй мяжы ўзмоцнены кантроль замежных грамадзян, якія ўяжджаюць у Латвію, калі падчас праверак атрымана інфармацыя аб тым, што замежны грамадзянін можа несьці рызыкі для нацыянальнай бясьпекі, СДБ рэкамэндуе памежнай ахове адмовіць яму ва ўезьдзе ў Латвію.
Як раней паведаміў начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Гунтыс Пуятс, за гэты час быў перадухілены ўезд у Латвію некалькіх асобаў, якія, як мяркуецца, зьяўляліся расейскімі вайскоўцамі або супрацоўнікамі спэцслужбаў.
Форум