Як паведамляюць на сайце Нацбанку, выпусьцяць залатую (масай 2 грамы) і срэбную (масай 5 г) манэты наміналам 30 руб. Наклад залатых манэт — 10 тысяч, срэбных — 20 тысяч.
Памер манэт — 150×70 мм. На авэрсе манэты — зубар, пазначаныя вага і проба сплаву. На рэвэрсе — будынак Нацбанку, дзяржаўны герб, пазначаны год чаканкі.
Памятнымі манэтамі пры жаданьні можна будзе расплаціцца.
«Выпушчаныя ў абарачэньне манэты зьяўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаваньняў», — паведамілі ў прэс-службе Нацбанку.
Цэны на манэты назавуць пазьней.
Беларускія рублі («зайчыкі») зьявіліся ў траўні 1992 году. У 1994 годзе беларускі рубель канчаткова абвясьцілі адзіным законным плацежным сродкам у Беларусі. Для наяўнага абароту зацьвердзілі разьліковыя білеты Нацбанку.
Форум