Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпартамэнт міграцыі Літвы: іншаземец пасьля ануляваньня ДНЖ павінен пакінуць краіну цягам 14 дзён


Дазвол на пражываньне ў Літве. Афіцыйнае фота
Дазвол на пражываньне ў Літве. Афіцыйнае фота

Гэта прадугледжваюць зьмены ў закон аб прававым становішчы іншаземцаў, якія набылі моц з 1 ліпеня.

У Літве скасавалі заканадаўчую норму, якая дазваляе іншаземцу заставацца на тэрыторыі краіны ў выпадку абскарджаньня ў судзе рашэньня Дэпартамэнту міграцыі аб ануляваньні дазволу на пражываньне (ДНЖ).

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні Дэпартамэнту міграцыі Літвы, гэта прадугледжваюць зьмены ў закон аб прававым становішчы іншаземцаў, якія набылі моц з 1 ліпеня.

«Адышла практыка, якая дзейнічала дагэтуль, калі іншаземцу пакідалі дазвол на часовае ці сталае пражываньне, калі ён абскарджваў у судзе рашэньне Дэпартамэнту міграцыі аб ануляваньні дазволу», — адзначылі ў Дэпартамэнце міграцыі.

Мэта такіх зьменаў — «больш эфэктыўнае рэгуляваньне патокаў працоўнай міграцыі».

У Дэпартамэнце міграцыі адзначылі, што іншаземцы, якім анулявалі ДНЖ, спрабавалі паралельна судоваму абскарджаньню ўзаконіць сваё знаходжаньне ў Літве праз пошук новага працадаўцы, паступленьне на навучаньне і нават заключэньня шлюбу з грамадзянамі Літвы.

«З 1 ліпеня рашэньне Дэпартамэнту міграцыі аб ануляваньні дазволу на жыхарства больш не прыпыняецца аўтаматычна ў выпадку яго абскарджаньня ў судзе. Гэта значыць, што дазвол іншаземца будзе прызнаны несапраўдным незалежна ад звароту іншаземца ў суд цягам 14 дзён з моманту ўхваленьня Дэпартамэнтам міграцыі рашэньня аб ануляваньні. Калі іншаземец не пакіне Літву самастойна цягам 14 дзён пасьля ануляваньня дазволу, яму выдадуць рашэньне аб вяртаньні. Калі рашэньне аб вяртаньні ня будзе выканана, іншаземца дэпартуюць і забароняць уезд у Літоўскую Рэспубліку», — патлумачылі ў ведамстве.

Раней Дэпартамэнт міграцыі Літвы паведаміў, што зь першага ліпеня іншаземцы, якія прыяжджалі на працу на падставе нацыянальных ці шэнгенскіх візаў, на падставе дазволаў на пражываньне, выдадзеных у іншых краінах Эўразьвязу або ў межах бязьвізавага рэжыму, больш ня змогуць працаваць у Літве без наяўнасьці часовага дазволу на пражываньне ў краіне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG