«І тое ж самае тычыцца фінансаў і адзінай валюты», — цытуе Пуціна ТАСС.
«У цэлым ніхто не гаворыць пра тое, што гэта немагчыма, ці нельга, ці ня трэба рабіць. Трэба ж, каб мы для гэтага сасьпелі эканамічна», — удакладніў прэзыдэнт Расеі.
Паводле яго, з Лукашэнкам яны вырашылі, што «на першым этапе трэба вырашаць перш за ўсё пытаньні не палітычнага, а эканамічнага характару».
Пуцін і Лукашэнка не праводзілі двухбаковых перамоваў падчас саміту ШАС. Разам з тым, паводле неафіцыйнага тэлеграм-каналу прэс-службы Лукашэнкі «Пул Первого», на працягу двух дзён саміту Пуцін І Лукашэнка «перагаварылі разоў пяць» і знаходзяцца ў «пастаянным кантакце».
- 29 студзеня 2024 году ў відэакамэнтары life.ru міністар фінансаў РФ Антон Сілуанаў заявіў, што для Расеі «будзе выгадна, калі ў саюзнай дзяржаве зьявіцца адзіная валюта» і падкрэсьліў, што «ў дамове 1999 году такая опцыя ёсьць». Разам з тым, паводле яго, да гэтага рашэньня «трэба яшчэ дайсьці з пункту гледжаньня інтэграцыі <...> эканомік» Расеі і Беларусі.
- У чэрвені 2023 году амбасадар Беларусі ў Расеі Дзьмітры Круты (цяпер кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі) у інтэрвію «РИА Новости» заявіў, што ў парадку дня беларуска-расейскіх стасункаў тэмы адзінай валюты няма: «Гэта палітычнае пытаньне, якое існавала ў момант падпісаньня нашай саюзнай дамовы ў 1999 годзе. Але сёньня гэтай тэмы няма. І два прэзыдэнты адмовіліся ад яе абмеркаваньня».
- Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Цэнтральнага банка Расеі Эльвірай Набіулінай 29 траўня 2023 году ў Менску заявіў, што стварэньне адзінай валюты «саюзнай дзяржавы» — «працэс няпросты і, напэўна, ня сёньняшняга дня».
Форум