Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане заявілі аб затрыманьні пяці грамадзян, якія нібыта рыхтаваліся захапіць уладу


Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану паказаў, як праходзілі ператрусы
Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану паказаў, як праходзілі ператрусы

Улады паведамілі, што ў часе ператрусаў па месцы жыхарства затрыманых і ў іхных аўтамабілях знайшлі кампанэнты для самаробных выбуховых прыстасаваньняў і зброю.

У Дзяржаўным камітэце нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану паведамілі аб спыненьні дзейнасьці «дэструктыўнай групоўкі», якая плянавала сілавы захоп улады.

Як паведаміла кіргіская служба Радыё Свабода, арыштавалі пяць чалавек, якіх абвінавацілі ў плянаваньні «гвалтоўнага захопу ўлады і дэстабілізацыі грамадзка-палітычнай сытуацыі шляхам арганізацыі масавых беспарадкаў з гібельлю грамадзян».

«Групоўка складаецца з асоб, якія падтрымлівалі ідэалёгію крыміналітэту і фанатычна прытрымліваліся рэлігійнай ідэалёгіі», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

У часе ператрусаў па месцы жыхарства затрыманых і ў іхных аўтамабілях знайшлі кампанэнты для самаробных выбуховых прыстасаваньняў, агнястрэльную зброю, боепрыпасы, рацыі, бронекамізэлькі, уніформу супрацоўнікаў праваахоўных органаў, дроны, экстрэмісцкую літаратуру, а таксама іншыя забароненыя прадметы, паведамілі ўлады.

Кіргіская служба Радыё Свабода зьвярнула ўвагу на тое, што ў спэцслужбе не ўдакладнілі інфармацыю пра рэгіён і час затрыманьня падазраваных.

У сярэдзіне чэрвеня ў Таджыкістане арыштавалі дэпутата парлямэнту праз абвінавачаньне ў спробе захопу ўлады. Саідджафар Усманзада, дэпутат парлямэнту і колішні старшыня Дэмакратычнай партыі Таджыкістану, пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасьці і арыштаваны праз абвінавачаньне ў «змове з мэтай захопу ўлады».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG