Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 17 чалавек. Пяцёх зьняволеных накіравалі ў псыхіятрычны шпіталь


Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі ў Вільні, Літва. Архіўнае фота
Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі ў Вільні, Літва. Архіўнае фота

Раней праваабаронцам стала вядома пра 16 палітвязьняў, якія выйшлі на волю. Частку затрыманых вызвалілі па амністыі, іншую частку — праз памілаваньне.

Згодна з сумеснай заявай прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасьці, палітзьняволенымі прызналі:

  • Дзьмітрыя Пузікава, асуджанага паводле арт. 370 КК за сарваны чырвона-зялёны сьцяг на 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
  • Дзяніса Семяніхіна, асуджанага паводле арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі на 1 год пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
  • Дар’ю Заяц, асуджаную паводле арт. 370 КК за спалены чырвона-зялёны сьцяг на 1 год пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
  • Валерыя Драгуна, асуджанага паводле арт. 370 КК за спалены чырвона-зялёны сьцяг на 1 год зьняволеньня ў папраўчай калёніі;
  • Алену Карпенку, асуджаную паводле арт. 367 КК за «паклёп» на Лукашэнку на 1 год і 6 месяцаў зьняволеньня ў папраўчай калёніі;
  • Андрэя Каралёва, асуджанага паводле арт. 368 КК за «абразу» Лукашэнкі на 2 гады зьняволеньня ў папраўчай калоніі;
  • Антона Пугача, асуджанага паводле арт. 368 і 369 КК за «абразу» Лукашэнкі і службовай асобы на 1 год і 6 месяцаў зьняволеньня ў папраўчай калёніі;
  • Алену Дуброўскую, асуджаную па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі н 1 год і 6 месяцаў зьняволеньня ў папраўчай калёніі;
  • Івана Дзярновіча, асуджанага па арт. 367, 368, 369 КК за «паклёп» на Лукашэнку, абразу Лукашэнкі і службовай асобы да чатырох гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
  • Аляксандра Захарчыка, асуджанага паводле арт. 367 КК за «паклёп» на Лукашэнку на 3 гады зьняволеньня ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;
  • Юрыя Юрчука, асуджанага па арт. 368 КК за «абразу» Лукашэнкі на абмежаваньне волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;
  • Тацяну Макееву, зьмешчаную пад варту паводле ч. 1 арт. 342, 368, 369, 391 КК па абвінавачваньні ў арганізацыі масавых мерапрыемстваў, абразе Лукашэнкі, службовай асобы і судзьдзі;

Таксама праваабаронцам вядома пра шэраг людзей, якія былі накіраваныя да прымусовага лячэньня ў псыхіятрычны стацыянар паводле дыфамацыйных артыкулаў: Руслан Зголіч па арт. 369, 368 КК, Дзьмітры Сіўко па арт. 369 КК, Аляксандар Цюпа, Іван Мікша па арт. 370 КК, Аляксандар Сырыца па арт. 369 КК.

Праваабаронцы лічаць перасьлед і пазбаўленьне волі вышэй згаданых асоб палітычна матываваным і патрабуюць ад уладаў Беларусі іх неадкладнага вызваленьня.

2 ліпеня Аляксандар Лукашэнка анансаваў вызваленьне цяжкахворых апанэнтаў улады. У той жа дзень ён падпісаў закон аб амністыі з нагоды 80-годзьдзя вызваленьня Беларусі, які, аднак, паводле зьместу не распаўсюджваецца на асоб з «экстрэмісцкіх сьпісаў».

Праваабаронцам «Вясны» па стане на 5 ліпеня дакладна вядома пра 16 палітзьняволеных, якія выйшлі на волю 3 ліпеня.

Сярод іх — 3 жанчыны і 13 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калёніі і хворы на анкалёгію Рыгор Кастусёў.

Праваабаронцы заявілі, што падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бясьпекі былых вязьняў, таму пакуль не публікуюць прозьвішчы астатніх вызваленых.

Паводле інфармацыі «Вясны», частка затрыманых выйшла на волю па амністыі, а частка — па памілаваньні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG