Яны зафіксавалі, як а 19-й гадзіне, калі зачыняўся выбарчы ўчастак, капітан міліцыі Ягор Дашко зачыніўся на ўчастку зь невядомым чалавекам.
Назіральнікі на выбарчым участку № 48 у Цэнтральным раёне Менску зафіксавалі факт ускрыцьця скрыні зь бюлетэнямі.
Яраслаў Раманчук адмовіўся ад аховы, якую прапанавала яму міліцыя пасьля таго, як аўтамабіль кандыдата трапіў у аўтааварыю. А ці ёсьць ахова ў іншых кандыдатаў у прэзыдэнты?
Кандыдат на прэзыдэнта вырашыў ня ладзіць сходу для выбарцаў, а сустрэцца з актывістамі каля гарадзкой ратушы — у гэтым будынку зараз месьціцца краязнаўчы музэй.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі на выбарчым участку Іўя актывіста руху «За свабоду» Багуслава Унгуру. Багуслаў прыйшоў на Цэнтральны выбарчы ўчастак, атрымаў свой бюлетэнь, але галасаваць ня стаў.
Паводле старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, нібыта «некаторыя прадстаўнікі апазыцыі спрабавалі закупіць электрашокеры, пэтарды, газавыя балёнчыкі, мэталічныя штыры ды іншыя небясьпечныя рэчы».
Жывы эфір ад 18-й вечара ў нядзелю да 8-й гадзіны наступнай раніцы. Навіны, аналітыка, галасы кандыдатаў і выбарнікаў, рэакцыя замежжа. На кароткіх і сярэдніх хвалях, сатэліце і ў інтэрнэце.
«У цэлым выбарчая кампанія праходзіць нармальна, а ўсе драмы разгортваюцца больш у інтэрнэце, чым у сапраўднасьці", заявіла старшыня ЦВК Л. Ярмошына падчас адкрыцьця інфармацыйнага цэнтру для журналістаў у Палацы рэспублікі.
Кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі зладзіў каля будынку Крупскага РАУС пікет у падтрымку Алеся Пушкіна, ён патрабаваў вызваленьня мастака, які ад 9 сьнежня трымае ў турме галадоўку.
Беларуская асацыяцыя журналістаў прааналізавала асьвятленьне выбарчай кампаніі ў беларускіх СМІ, перадвыбарныя праграмы кандыдатаў, а таксама параўнала беларускія выбарчыя рэаліі з эўрапейскімі стандартамі.
Працу незалежных назіральнікаў у многіх рэгіёнах абмяжоўваюць кіраўнікі ўчастковых камісіяў. На ўчастках часам адбываюцца сваркі і нават ужываюць фізычную сілу супраць назіральнікаў.
Прэтэндэнты на вышэйшую кіроўную пасаду заклікаюць прыйсьці 19 сьнежня на Кастрычніцкую плошчу з патрабаваньнем новых свабодных выбараў без удзелу Лукашэнкі.
Наш карэспандэнт у Горадні пацікавіўся ў штабах апазыцыйных кандыдатаў, як яны зьбіраюцца выкарыстаць апошні дзень агітацыі.
Такое меркаваньне за тры дні да завяршэньня галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах выказаў Герт Арэнс — кіраўнік місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ, якая працуе ў Беларусі. Арэнс сёньня даў эксклюзіўнае інтэрвію "Свабодзе".
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка, дзякуючы расейскаму падарунку на выбары, мае ўсе шанцы быць абраным на чарговы прэзыдэнцкі тэрмін, піша нямецкае выданьне Südwest Presse.
Сёньня БАЖ зьвярнуўся да кіраўніка МУС Куляшова і ўсіх праваахоўных органаў з заклікам падчас правядзеньня выбараў зьвярнуць асаблівую ўвагу на датрыманьне правоў журналістаў прадстаўнікамі сілавых структур.
Адміністрацыя Бабруйскага дзяржаўнага прафэсійна-тэхнічнага каледжу прымушае свайго студэнта Максіма Чарняка, актывіста "Маладога фронту", у дзень галасаваньня а 19 вечара быць у мясцовым Лядовым палацы.
На тэлеканале СТВ Аляксандар Лукашэнка расказаў пра гутарку са сваёй маці. Ён ужываў беларускую мову ня ў зьдзеклівым кантэксьце. Словы Лукашэнкі камэнтуе філёляг, былы дэпутат ВС 12 скліканьня Пётра Садоўскі:
Госьць ранішняга жывога эфіру - адзін з тых, хто выступаў у чацьвер увечары на Плошчы Свабоды, выканаўца і кампазытар, адзін з фронтмэнаў апошніх перадвыбарчых акцый Зьміцер Вайцюшкевіч.
"Пасьля 20.00 19 сьнежня ў нас няма кандыдатаў на прэзыдэнта", заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, выступаючы на адкрыцьці Інфармацыйнага цэнтру.
Пра гэта вядомы расейска-беларускі журналіст, рэдактар аддзелу палітыкі маскоўскага часопісу “Огонёк” Павал Шарамет заявіў у інтэрвію расейскай службе карпарацыі “Голос Америки”.
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі прапанавала кандыдату ў прэзыдэнты Яраславу Раманчуку ахову на час выбараў. Пра гэта ён заявіў сёньня падчас сваёй прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
Вярхоўны суд адмовіўся заводзіць справу супраць Цэнтравыбаркаму паводле скаргі назіральніка з Магілёва. Назіральнік ад БНФ у Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Барыс Бухель паскардзіўся ў Вярхоўны суд, што ЦВК, на ягоную думку, незаконна ўтойвае інфармацыю.
Радыё Свабода запрасіла ўсіх зарэгістраваных кандыдатаў у прэзыдэнты адказаць на пытаньні наведнікаў нашага сайту падчас онлайн-канфрэнцыяў. Зь дзесяці кандыдатаў наша запрашэньне прынялі сямёра.
"За 3 дні датэрміновага галасаваньня прагаласавала 11,72% выбарцаў альбо больш за 820 тысячаў чалавек", — паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. На прэзыдэнцкіх выбарах выбарах 2006 году за тры дні датэрміновага галасаваньня свой выбар зрабілі 9,1% выбарнікаў.
Нямецкія кааліцыйныя партыі ХДС/ХСС і вольных дэмакратаў заклікаюць беларускія ўлады да выкананьня дэмакратычных працэдур падчас прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня.
У чым Лукашэнка ўбачыў пагрозу з боку замежных назіральнікаў? Ці можна сказаць, што высновы міжнародных назіральных місіяў па беларускіх выбарах ужо цяпер можна прадугадаць? На гэтыя пытаньні адказвае праваабаронца, юрыстам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Валянцінам Стэфановічам.
16 сьнежня ў Менску прайшоў Дзень Салідарнасьці. На акцыю, якая адбылася ў цэнтры Менску, сабралася некалькі сотняў чалавек. Хроніка падзеяў у паведамленьнях карэспандэнтаў "Свабоды".
Мікалай Статкевіч хацеў выступіць у Горадні ў філярмоніі, дзе да яго з выбарцамі сустракаліся кандыдаты на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі і Андрэй Саньнікаў, які сабраў поўную залю. Аднак спадару Статкевічу давялося выступаць з ганку філярмоніі.
«Я знайшоў, што пад накрыўкай адной з скрыняў для галасаваньня — дзірка памерам з руку. Я гэта зафіксаваў, сфатаграфаваў і паведаміў назіральніку. А потым яшчэ знайшоў 50 лішніх бюлетэняў».
Каля тысячы чалавек прыйшлі 16 сьнежня на плошчу Свабоды ў Менску на сустрэчу з кандыдатамі на прэзыдэнта Ўладзімерам Някляевым і Андрэем Саньнікавым. Сустрэча была прымеркаваная да Дня беларускай салідарнасьці.
Гомельскія актывісты кампаніі «За справядлівыя выбары» арганізавалі пільны кантроль за датэрміновым галасаваньнем на 17 гарадзкіх участках. На бальшыні зь іх — кругласуткавае пазьменнае назіраньне. У нечым нават экстрэмальнае, улічваючы, што на дварэ — зіма з моцнымі начнымі маразамі.
На відэапартале YouTubе зьявіліся сьведчаньні былога сьледчага з Жодзіна Андрэя Пыжыка пра парушэньне законнасьці ў Беларусі. Улады зь ім расправіліся — звольнілі з органаў міліцыі.
Два агітацыйныя пікеты за Ўладзімера Някляева, якія стаялі каля чыгуначнага вакзалу ў Віцебску, мусілі «згарнуцца» пасьля распараджэньня адміністрацыі Чыгуначнага раёну.
Як піша нямецкае эканамічнае выданьне Handelsblatt, пакуль прэзыдэнт Беларусі патрапляе захоўваць папулярнасьць у выбаршчыкаў, і яго перамога на прэзыдэнцкіх выбарах у нядзелю — пытаньне вырашанае. Аднак, аўтар публікацыі мяркуе, што цяпер Лукашэнка будзе вымушаны праводзіць рэформы.
На буйных прадпрыемствах гораду, дзе мусіць быць разьмешчана інфармацыя пра кандыдатаў, так і не разьмясьцілі плякаты Віталя Рымашэўскага.
Сёньня ў Дзень Салідарнасьці кандыдаты на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў і Ўладзімер Някляеў праводзяць сустрэчу з выбарцамі на плошчы Свабоды ў Менску. Мітынг быў заплянаваны ад шостай да дзявятай вечара.
Сябра партыі БНФ Аляксандар Кузьняцоў, кіраўнік віцебскага выбарчага штабу Рыгора Кастусёва, зладзіў акцыю на плошчы Перамогі. На заліты на плошчы каток ён выйшаў пад бел-чырвона-белым сьцягам і на каньках.
На плошчы Свабоды ў Менску прайшла сустрэча альтэрнатыўных кандыдатаў з выбарцамі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што яму «ўжо паўтара дзясятка гадоў, асабліва апошнія дзесяць гадоў, актыўна пагражаюць і кажуць пра нейкія кулі, снарады і так далей».
Кампанія "За справядлівыя выбары" падвяла вынікі назіраньня за першыя два дні датэрміновага галасаваньня. Каардынатары кампаніі паведамілі журналістам пра шэраг парушэньняў выбарчага заканадаўства, заўважаных назіральнікамі, а таксама пра накіраваньне дзьвюх скаргаў у Цэнтравыбаркам і місію БДІПЧ АБСЭ.
Яраслаў Раманчук сустракаецца з выбарцамі ў Пінску, у Рыгора Кастусёва працягваюцца сустрэчы ў Магілёўскай вобласьці, а Андрэй Саньнікаў, Уладзімер Някляеў і Віталь Рымашэўскі ўбачацца з выбарцамі на менскай плошчы Свабоды, дзе будзе адзначацца Дзень беларускай салідарнасьці.
Незалежныя назіральнікі ў розных рэгіёнах краіны канстатуюць, што цягам трэцяга дня датэрміновага галасаваньня колькасьць выбарцаў на ўчастках ня зьменшылася. Таксама яны заяўляюць, што заклік Лукашэнкі ня гнаць людзей на датэрміновыя выбары пад прымусам ня дзейнічае.
Віцебскі апазыцыянэр распавёў, што апоўдні на яго накінуліся тры прыстойна апранутыя жанчыны. Разьюшаныя спадарыні хацелі вырваць у яго і добра-такі пашкодзілі плякат «Байкот выбарам дыктатуры».
Аляксандр Лукашэнка даў даручэньне ўраду вывучыць пытаньне аб магчымасьці ўсталяваньня ільготнага праезду ў грамадзкім транспарце для пэнсіянэраў і студэнтаў.
Паштальёны літаральна засыпалі Гомельшчыну каляровымі паштоўкамі "Будущее в наших руках!" з факсымільным подпісам Аляксандара Лукашэнкі, які балятуецца на чацьвёрты прэзыдэнцкі тэрмін.
Большасьць кандыдатаў ў прэзыдэнты Беларусі будуць галасаваць 19 сьнежня. Ня будуць галасаваць Мікола Статкевіч і Дзьмітры Вус, яшчэ не вызначыўся Андрэй Саньнікаў.
Кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч распавёў пра тое, якімі ён бачыць падзеі на Кастрычніцкай плошчы 19 сьнежня.
Загрузіць яшчэ